У гэтых школах і гімназіях вашыя дзецi змогуць атрымаць адукацыю на беларускай мове.
Nn.by стварыў для вас карту школ і гімназій сталіцы, а таксама буйных гарадоў, дзе вашы дзеці, дзеці вашых сяброў і знаёмых у новым навучальным годзе могуць атрымаць адукацыю на беларускай мове. Дзяліцеся гэтай інфармацыяй, а калі бачыце, што мы нешта ўпусцілі, пішыце ў каментарах.
Мінск
Гімназія № 4 (вуліца Кунцаўшчына, 18 — Фрунзенскі раён)
Гімназія № 9 (вуліца Сядых, 10 — Першамайскі раён)
Гімназія № 14 (вуліца Васняцова, 10 — Заводскі раён)
Гімназія № 23 (праспект Незалежнасці, 45 — Савецкі раён)
Гімназія № 28 (праспект Ракасоўскага, 93 — Ленінскі раён)
Сярэдняя школа № 60 (вуліца Карла Лібкнехта, 82 — Маскоўскі раён)
Сярэдняя школа № 190 (вуліца Нікіфарава, 19 — Першамайскі раён)
Першыя класы з беларускай мовай навучання плануюць адкрыць у сярэдніх школах:
№ 60 (вуліца Карла Лібкнехта, 82 — Маскоўскі раён)
№ 72 (вуліца Халмагорская, 59 — Партызанскі раён)
№ 168 (вуліца Жукоўскага, 10/5 — Кастрычніцкі раён)
№ 56 (вуліца Каменнагорская, 70 — Фрунзенскі раён)
№ 96 (праспект Пушкіна, 12 — Фрунзенскі раён)
№ 128 (вуліца Альшэўскага, 59 — Фрунзенскі раён)
№ 151 (вуліца Адзінцова, 12 — Фрунзенскі раён)
№ 179 (вуліца Ляшчынскага, 21 — Фрунзенскі раён)
№ 199 (вуліца Пімена Панчанкі, 32 — Фрунзенскі раён)
Пачатковая школа № 112 (вуліца Убарэвіча, 142 — Заводскі раён)
Запрацуюць ці не ў гэтых школах беларускамоўныя класы, залежыць ад таго, колькі бацькоў напішуць заявы на паступленне.
Спіс дзіцячых садоў і груп з беларускай мовай навучання можна атрымаць ва ўпраўленнях адукацыі, спорту і турызму адміністрацый раёнаў. У мінулым навучальным годзе працавалі 120 груп і два сада — № 187 і № 534.
Гродна
Сярэдняя школа № 32 (вуліца Ліможа, 11).
Сярэдняя школа № 34 (Індурская шаша, 14).
Яслі-сад № 45 (вуліца Сухамбаева, 5).
Таксама плануюць адкрыць дашкольную групу навучання і выхавання на беларускай мове ў яслях-садзе № 65 (вуліца Рэпіна, 7).
Брэст
У гімназіі №3 (вуліца Пісьменніка Смірнова, 63) ідзе набор у першыя класы з беларускай мовай навучання.
У сярэдняй школе №29 (вуліца Арлоўская, 33) будзе працаваць беларускамоўны сёмы клас.
Гомель
У гімназіі № 36 імя Івана Мележа (вуліца Братоў Лізюковых, 16) ідзе набор у першыя класы з беларускай мовай навучання.
Беларускамоўныя групы працуюць у яслях-садку № 160 (вуліца Косарава, 7).
Магілёў
Налета плануюць адкрыць першыя класы з беларускай мовай навучання ў сярэдніх школах № 1 (вуліца Першамайская, 24) і № 34 (вуліца Габраўская, 16).
Таксама працягнуць працаваць беларускамоўныя класы. У сярэдняй школе № 34 — 2 клас, у сярэдняй школе № 1 — 8 клас.
Барысаў
Беларускамоўная гімназія №2 (вуліца Нармандыя-Нёман, 22).