Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

«Прынцыпова будзем набываць дзённік па-беларуску»

02.09.2017 общество
«Прынцыпова будзем набываць дзённік па-беларуску»

У сталічнай школе забаранілі набываць беларускамоўны дзённік.

«Нашай Ніве» стала вядома пра такі выпадак у школе №151 у Фрунзенскім раёне.

Як распавёў бацька навучэнца школы, усяму класу даручылі набыць дзённікі на рускай мове. Аднак высветлілася, што ў Мінску беларускамоўных прадаюць колькі хочаш, а вось рускамоўных няма зусім.

Калі бацькі прапанавалі настаўніцы набыць дзённікі на беларускай мове, тая катэгарычна запратэставала і нават паабяцала адшукаць іх самастойна, раз бацькі не змаглі.

«Вось гэтая сітуацыя мяне ўжо абурыла. Мы вырашылі, што прынцыпова будзем набыць дзённік па-беларуску», — сказаў нам суразмоўца.

Мы спрабавалі звязацца з адміністрацыяй школы, каб атрымаць каментар, аднак пакуль што безвынікова.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]