Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

«Дамаўляўся пра саюз з Украінай, высылаўся бальшавікамі на Данбас»

05.09.2017 общество
«Дамаўляўся пра саюз з Украінай, высылаўся бальшавікамі на Данбас»

Незвычайная гісторыя героя беларускага Адраджэння Язэпа Фарботкі.

5 верасьня 1893 г. у Налібаках нарадзіўся Язэп Фарботка, кансультант беларускай дэлегацыі на перамовах з УНР, паэт, літаратуразнаўца, перакладчык, удзельнік беларускага грамадзка-палітычнага руху пачатку ХХ стагоддзя, піша сайт Рады БНР radabnr.org.

Першыя вершы Фарботка надрукаваў у Нашай Ніве ў 1912 годзе — «Зацьменьне» і «Зруйнаваў». Таксама ён пераклаў ўрывак Пана Тадэвуша на беларускую мову.

У 1914 г. скончыў клясычную гімназію ў Менску, навучаўся на фізыка-матэматычным факультэце ў Кіеўскім унівэрсытэце да 1918.

У 1916 г. удзельнічаў у працы клюбу «Беларуская хатка». Далучыўся да беларускага палітычнага і культурнага руху ва Ўкраіне і ў Менску у пэрыяд 1918—1920.

У 1918 годзе Фарботка быў кансультантам і кіраўніком справамі беларускай дэлегацыі на перамовах з Украінскай Народнаю Рэспублікаю. У склад дэлегацыі ўваходзілі Аляксандар Цьвікевіч, Сымон Рак-Міхайлоўскі і іншыя. На перамовах абмяркоўваліся як вайскова-палітычныя пытаньні, так і эканамічнае супрацоўніцтва Беларусі і Ўкраіны. У Кіеве была створаная сумесная гандлёвая палата, Беларуска-Ўкраінскае Таварыства Збліжэньня. Дэлегацыя забясьпечыла ўкраінскія пастаўкі харчаваньня ў Беларусь.

Пасьля прыходу бальшавікоў Фарботка працаваў акторам у «Беларускім савецкім тэатры», быў супрацоўнікам літаратурна-асьветніцкага аддзелу Наркампроса Літоўска-Беларускай ССР, адміністратарам Беларускага тэатру ў Менску.

У тым жа 1920 годзе пераехаў у Заходнюю Беларусь, дзе займаўся навукаю. З 1920 па 1924 студыяваў у Віленскім унівэрсытэце, пасьля працаваў там выкладчыкам заалёгіі. У 1932 абараніў кандыдацкую дысэртацыю. Займаўся мастацкай фатаграфіяй, быў чальцом «Віленскага фотаклюбу» Яна Булгака. Працаваў таксама ў Ваяводзкай управе ў Вільні ў сельскагаспадарчым аддзяленьні.

Пасьля Другой Сусьветнай Вайны арыштаваны савецкімі ўладамі і сасланы ў Данбас. Напрыканцы 1945 пасяліўся ў Лодзі, дзе памёр у 1956 г.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]