Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

У Менску паставілі помнік Пазняку, Радзінай і Навумчыку

08.09.2017 общество
У Менску паставілі помнік Пазняку, Радзінай і Навумчыку

На адкрыцці помніку прысутнічаў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей.

Каля берагу Сьвіслачы ў Траецкім прадмесьці Менску 8 верасьня адкрылі скульптурную кампазыцыю «Беларусам замежжа» — трохмэтровы памятны знак у форме кола, апяразанага рушніком з нацыянальным арнамэнтам, на гранітным валуне, перадае «Радыё Свабода».

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел міністар замежных справаў Уладзімер Макей, міністар культуры Барыс Сьвятлоў, старшыня Менгарвыканкаму Андрэй Шорац ды іншыя чыноўнікі.

Макей расказаў, што памятны знак «сымбалізуе нялёгкі шлях дачок і сыноў Беларусі, якія праз розныя абставіны аказаліся ў розных месцах сьвету, але захавалі любоў да Радзімы». Ён таксама згадаў пра 500-годзьдзе беларускага кнігадруку, зьвязанага з Францішкам Скарынам, «шматгранная асоба якога яднае ўсіх беларусаў сьвету», і прыгадаў сёлетні Зьезд беларусаў сьвету.

Пра народжанага ў цяперашнім Івацэвіцкім раёне Тадэвуша Касьцюшку, прызнанага ганаровым грамадзянінам Францыі, нацыянальным героем ЗША, Польшчы і Літвы, але не Беларусі, ня згадвалася. Таксама як ня згадвалася пра магчымую знаходку ў Вільні магілы Кастуся Каліноўскага.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]