Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

«Мы пераможам, бо мы - беларусы!»

05.10.2017 культура
«Мы пераможам, бо мы - беларусы!»

«Арт Сядзіба» прэзентавала матывацыйны кліп на песню гурта Laurynienka «Гэй, малады».

Напярэдадні чарговага адборачнага матчу чэмпіяната свету па футболе, які зборная Беларусі правядзе супраць зборнай Нідэрландаў, «Арт Сядзіба» прэзентуе матывацыйны кліп на песню гурта Laurynienka «Гэй, малады».

Сама песня стала пераможцам конкурсу  «Мова — Музыка — Футбол», які «Арт Сядзіба» праводзіла сумесна з АБФФ на працягу шасці месяцаў.

«Мы разумеем, што менавіта цяпер, як ніколі нашай зборнай патрэбна падтрымка заўзятараў, і спадзяемся, што кожны беларускі гулец, які паслухае песню і паглядзіць кліп, зможа адчуць у сабе дадатковыя сілы і натхніцца на новыя перамогі і дасягненні», – распавядаюць удзельнікі гурта.

Амаль паўгады ішоў конкурс «Мова — Музыка — Футбол», арганізаваны «Арт Сядзібай» і Федэрацыяй футбола Беларусі. Мэтай конкурса было стварэнне яскравых песень для яднання футбольных фанатаў, для падтрымкі каманднага духа, для натхнення футбалістаў і матывацыі на перамогу.

За гэты час музыкі паспелі адыграць канцэрты, запісаць песні, запаліць у фінале, заняць адпаведныя месцы і … атрымаць падарункі! За першае месца гурт-пераможца Laurynienka  атрымаў магчымасць зняць кліп да конкурснай песні «Гэй, малады».

Удзельнікі гурта самі з’яўляюцца футбольнымі заўзятарамі ФК «Гомель», таму, напэўна, менавіта іх песня кранула сэрцы сябраў журы — футбалістаў, музыкаў і музычных крытыкаў. Кліп здымалі на стадыёне Гомеля з удзелам футбольных гарадскіх каманд: дзіцячай і юнацкай.

Што хацеў сказаць аўтар?

Гульцы, асабліва маладыя, мусяць разумець, што век футбаліста досыць кароткі, таму яны самі азначаюць свае прыярытэты: на полі і па-за ім. І калі гэтыя прыярытэты будуць абраныя правільна, то нічога не спыніць іх перад перамогамі і гульнёй ў топ-клубах свету!

Як гэта, здымацца ў кліпе?

«Гэта быў першы досвед такіх здымкаў, і мы можам сказаць, што праца з кіно і відэа вельмі цяжкая. Мы сталі па-іншаму, з большай павагай ставіцца да прафессіі актора, рэжысёра, аператара і г.д. Наогул, на пляцоўцы была пазітыўная атмасфера, дзякуючы рабятам з «Арт Сядзібы», — распавядаюць музыкі з гурта Laurynienka.

Хлопцы, наперад!

«Я ведаю, што калі выходзіш на поле, ты не думаеш ні пра што, акрамя гульні. Роўна тое ж можна сказаць пра сцэну. Але тое, што будзе і на полі, і на сцэне, залежыць ад працы па-за імі, і ад таго, колькі месца ў вашым сэрцы займае абраная вамі справа жыцця. У Раналду і Мессі тыя ж дзве рукі і нагі, што і ў вас, але яны ніколі не будавалі межы ў сваёй галаве, таго і вам жадаю!» — дзеліцца думкамі саліст гурта Сяргей Лаўрыненка.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]