Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Упершыню ў Беларусі кінапрэм'ера ў масавым пракаце будзе па-беларуску

11.10.2017 общество
Упершыню ў Беларусі кінапрэм'ера ў масавым пракаце будзе па-беларуску

Нідэрландзкі фільм «Шторм: палаючы ліст» распавядае пра ратаванне 12-гадовым Штормам Вотанам рукапісу Марціна Лютэра.

Праект «Беларускія ўікэнды» Андрэя Кіма супольна з мабільным аператарам velcom і правайдэрам «Атлант-Тэлекам» зладзіць да 500-годдзя беларускага кнігадруку першую ў сучаснай Беларусі шырокую прэм’еру замежнага фільма ў беларускай агучцы, перадае «Радыё Свабода».

Нідэрландзкі фільм «Шторм: палаючы ліст» (Storm: Letters van Vuur) 2017 году распавядае пра ратаванне 12-гадовым Штормам Вотанам рукапісу Марціна Лютэра і свайго ўласнага бацькі-кнігавыдаўца ад інквізыцыі. Бюджэт фільма склаў 6 млн еўра, ролю бацькі хлопчыка выканаў Ёрык ван Вахэнінген, які раней здымаўся ў «Хроніках Рыдыка», «Дзяўчыне з татуіроўкай дракона» і «47 ронінах».

«Фільм «Шторм: палаючы ліст» — гэта найперш прыгодніцкая стужка, — распавядае прадстаўнік velcom Вячаслаў Смірноў. — Аднак адсылкі да гістарычных фактаў, змешчаныя ў ім, ня толькі фармуюць цікавы сюжэт, але і пераклікаюцца з важнымі падзеямі нашай гісторыі — у прыватнасці, зь 500-годдзем беларускага кнігадрукавання. Таму сімвалічна, што фільм, прысвечаны гэтым падзеям, упершыню на сучасным этапе разьвіцьця беларускага кінапракату будзе прадстаўлены адразу ў беларускамоўнай агучцы».

Прэм’ера ў Менску пройдзе 27 кастрычніка ў мінскіх кінатэатрах «Аўрора», «Беларусь» і «Масква», а таксама ў трох кінатэатрах сеткі Silverscreen. Фільм будзе ісці два тыдні ў сталіцы, у лістападзе таксама будзе прэзентаваны ў іншых гарадах Беларусі.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]