Подборка лучших шуток из виленской белорусского прессы.
В 1937 году в Западной Беларуси было спокойно. Никто в Европе не задумывался о войне. Белорусские газеты, выходившие в Вильно, давали информацию о войнах в Абиссинии, Испании и Китае, о диктатурах в СССР и Германии, но это все казалось чем-то далеким, пишет nn.by.
Белорусы обсуждали на страницах прессы свою национальную и общественную жизнь, писали стихи и рассказы и — шутили. Вот подборка лучших шуток из виленской белорусского прессы («Chry?cijanskaja dumka» и «Шлях моладзі») за осень 1937 года.
* * *
— Якая ёсць розніца між кінам і вайною?
— Ну?
— Няма ніякай, бо ў кіне і на вайне найлепшае месца ззаду…
* * *
— Ці гэта праўда, пане капітане, што падчас катастрофы вы мусіце заставацца на караблі да апошняй хвіліны?
— Не заўсёды, ведаеш, пан. Калі б здарыўся выбух, дык мне тады можна вылецець у паветра разам з іншымі пасажырамі.
* * *
— Скажы мне, Ведальскі, якія бачым заўвагі, што Зямля круціцца вакол Сонца?
— Пане вучыцель, я яшчэ гэтага не паспеў заўважыць!..
* * *
Малы Рыська прыйшоў да свайго калегі Віцькі пагуляць; калі ж выходзіў, матка Віцькі, бачачы пад вокам Рыські сіняка, кажа:
— Дзіцятка, як жа ж ты выглядаеш? Дзе ж ты гэткі сіняк набіў?
А Рыська ёй на гэта:
— Няхай пані паглядзіць на свайго сына, ён мае аж тры сінякі.