Белорусские реставраторы рассказали о том, почему копаться в прошлом полезно для будущего.
Польское министерство культуры объявило конкурс на стипендиальную программу Gaude Polonia. Она предназначена для тех, кто решили связать свою жизнь с искусством: художников, музыкантов, кинематографистов и даже реставраторов. В завершающей части kyky.org узнал у реставраторов, почему порой надо убить в себе творца и как удар током может начать целую архитектурную эпоху в Минске.
Диана Мохтар
Мне всегда больше нравилось декоративно-прикладное искусство, нежели живопись. Реставрация тканей – хоть и кропотливая, но очень интересная работа. Это прекрасное ощущение, когда ты даришь произведению искусства вторую жизнь. Когда я пришла в Национальный художественный музей, моим руководителем стала Илона Карлионова – пожалуй, лучший художник-реставратор по тканям в Беларуси. Она взяла меня под свое крыло – так я и работаю здесь уже около 5 лет. Реставраторов в Беларуси немного, а по тканям – так вообще можно по пальцам сосчитать. Кто-то может проявить себя тут, а кому-то для этого надо уехать. Ведь все зависит от самого человека: от его способностей и целей.
В Минске есть все возможности для развития. Не знаю, как в других городах, но тут – вполне. А о программе Gaude Polonia мне давно говорили коллеги из Украины. Я тогда подумала: «А почему бы и нет?» К тому моменту я уже несколько лет изучала польский, знала руководителя, с которым хотела бы работать, и даже был проект, который я хотела реализовать – все критерии, чтобы туда попасть, были соблюдены. Когда ты попадаешь на Gaude Polonia, организаторы создают условия, в которых ты можешь полность забыть о своих бытовых проблемах и вместо них занимаешься только собой и своим творчеством.
Я стажировалась в мастерских по реставрации тканей Национального музея в Варшаве. Тогда они готовились к двум крупным выставкам, и было очень много разной работы. Я занималась проектом по реставрации тканей культового назначения. Мы монтировали выставки, работали с орнатами, светской одеждой и гобеленами. В Польше художников-реставраторов по тканям значительно больше, чем в Беларуси. Хотя у нас в Национальном художественном музее штат постоянно пополняется молодыми реставраторами. Мы расширяемся. Да и общественность стала больше интересоваться нашей профессией. Уже неоднократно проходили выставки, где люди могут посмотреть на произведение до, во время и после реставрации и ознакомиться с нашей деятельностью.
Когда смотришь на результат уже по окончании реставрационных работа, то получаешь колоссальное удовольствие, наблюдая преображение экспоната. Сложно описать словами это ощущение. И очень приятно осознавать, что произведение вновь может радовать людей.
Адам Глобус. «Эпоха беларускай рэстаўрацыі пачалася з удара токам»
Мая кар'ера мастака пачыналася менавіта з рэстаўрацыі. Маім настаўнікам быў Алег Уладзіміравіч Хадыка – ён адзін з заснавальнікаў рэстаўрацыйных майстэрняў у Беларусі, якія былі створаны ў 1968 годдзе. Тады Беларусь наогул вырашыла, што яна павернецца тварам да рэстаўрацыі. Двума першымi аб'ектамi, якія ўзяліся рэстаўраваць, былі Мірскі замак і касцёл Успення Дзевы Марыі ў Мсціслаўі. Летам 1978 года мы, студэнты, паехалі на капійную практыку ў Мсціслаўе. Кіраваў практыкай ад нашага інстытута выдатны мастак Уладзімір Стальмашонак. Ад рэстаўратараў кіраўніком быў Уладзімір Ракіцкі.
Задача была такая: мы едзем ў Мсціслаўе, каб стаць сапраўднымі мастакамі, а не халтуршчыкамі. І гэты касцёл, і манументальны жывапіс ў ім нам мусіць дапамагчы па-новаму паглядзець на свет. Я там працаваў тры сезона – даволі доўга. А першы аб'ект, які мы павінны былі здаць, – фасады Троіцкага прадмесця, дзе кніжная крама «Вянок». Меркавалася, што ўсё начальства прыедзе, стане на беразе Свіслачы, паглядзіць, а мы адкрыем гэтыя фасады і прад'явім, што рэстаўрацыйныя майстэрні пачалі сваю стваральную працу. І тут мы сутыкнуліся з дзікасцю пралетарыята. Рабочыя сказалі, што за тыя грошы, што ім плоцяць, яны не будуць працаваць. Маўляў, гэта вельмі складаная праца – карнізы цягнуць. Карацей, яны зрабілі забастоўку.
А калі яны не выйдуць, і мы аб'ект не здамо, то ўвесь гэты праект беларускай рэстаўрацыі накрыецца медным тазам. Тады ўсе мастакі ды архітэктары надзелі фуфайкі, абуліся ў боты і пайшлі ў Траецкае, каб усё дарабіць сваімі рукамі. Але рабочыя зрабілі паскудства: яны не проста сышлі, яны дрот з токам кінулі ў лужыну і бетонамяшалку загналі ў гэтую лужыну. І калі дырэктар майстэрні ўключыў яе, яго ледзь не забіла токам. Вось з гэтага ўдара токам пачынаецца эпоха беларускай рэстаўрацыі. Нягледзячы на гэта, мы выцягнулі бетонамешалку, замяшалі раствор, атынкавалі, пафарбавалі, здалі фасады. Меркавалася, што пасля гэтага нам дазволяць пайсці з рэстаўрацыйнымі праектамі ў Верхні горад. І ў Беларусі будзе новы фенамен мастацтва – менавіта рэстаўрацыйнае мастацтва. Такое высокае, сапраўднае, творчае.
Рэстаўрацыя – гэта сапраўднае мастацтва. Бо архітэктура жывая, яна ўвесь час мяняецца, за ёй патрэбны пастаянны дагляд. Гэта не тое, што зрабіў ды так і пакінуў. Ёсць людзі, якія ахвяравалі ўсё жыццё рэстаўрацыі. Як, напрыклад, мой сябра і калега Хведар Сарока паклаў жыццё на рэстаўрацыю царквы Пятра і Паўла, што на Нямізе ў Мінску, ці Валодзя Ракіцкі, які займаўся Сафіей у Полацку.
Я да такога быў не гатовы. Хаця для мне рыхтавалі цэлы аб'ект, на які ўсё жыццё трэба было б пакласці. Я павінен быў жыць у Вілейке і рэстаўраваць Вілейскі касцёл. Але я зразумеў, што не гатовы ахвяраваць жыццё на адзін аб'ект. Я адышоў ад рэстаўрацыі, але захаваў добрыя адносіны з усімі калегамі. Разам з хлопцамі з рэстаўрацыі мы робім часопіс «Маналог». У кожным яго нумары хто-небудзь з іх піша вялікі матэрыял пра жыццё рэстаўрацыі.
Я люблю наш горад і з пункту гледжання рэстаўратара, лічу, што ў Мінску вельмі шмат цікавага. Я быў сведкам таго, як адбыўся ўрбаністычны выбух. Горад з правінцыйнага, шэрага, невялікага раптам павялічыўся ў чатыры разы на маіх вачах. У 1968 годзе мы перасялілся ў раён Кальварыі, дзе хадзіў 13 тралейбус, і гэта быў апошні нумар тралейбуса у горадзе. А вось зараз ёсць метро. Я вельмі люблю ўрбаністычную лірыку, і гарадскую, і цэнтравую. Я заўсёды любіў цэнтр - ён натхняе, адназначна натхняе.
На маю думку, асноўная вуліца ў Мінску – гэта Свіслач. Мала хто разумее, што ў Піцеры галоўная вуліца – гэта Нева. Не Неўскі праспект, як пісаў Мікалай Васільевіч Гогаль, а сама Нева. А ў нас гэта Свіслач. Вербы над Свіслаччу – гэта тое, што сапраўды заварожвае, супакойвае – калі разумееш, што нейкі салавей сядзіць на гэтай вярбе спявае, а гэта душа Мінска. Мяне як мастака заўсёды натхняе рэальнасць, я шмат малюю з натуры, таму што люблю свой горад.
У Мінску мяне больш раздражняюць не старыя будынкі, а тыя, што з'яўляюцца апошнім часам і застываюць у змрочнай недабудаванасці. Той жа пяцізоркавы гатэль недабудаваны каля цырка. Трэба, каб іх дабудавалі!
Канешне, праблема – турма на Валадарцы, гэтая разваленая вежа. У цэнтры горада трымаць турму...
Але гэта таксама парадокс: аб'ект, які заўсёды быў турмой, – як і ў што яго ператварыць? У чым сакрэт добрай рэстаўрацыі? Ёсць такая чароўная палачка, ты ёй «дзынь» – і разумееш, што руіны ажывіў, падняў з мёртвых. Вось і рэстаўрацыя – гэта падыманне з мёртвых.
Многім людзям ў нас здаецца, што мы аднаўляем старое. Вось, кажуць, не тыя вокны паставілі ў Мірскім замку. Слухайце, так і Святаполка Мірскага мы не запрашаем туды жыць! Мы ствараем новы аб'ект для дзяцей, турыстаў – гістарычную каштоўнасць. Мы не ствараем Мірскі замак. Мы ствараем музей, які будуць наведваць людзі, напаўняем яго новым жыццём. Мы не можам аднавіць старое, але з тых элементаў, якія нам дасталіся, мы можам скласці новае жыццё. Што захаваць, што перарабіць, як не згубіць гэтыя пяць стагоддзяў, якія знаходзяцца ў гэтым замку? Мы не можам назад вярнуць ні тыя фарбы, ні тыя колеры, ні тыя матэрыялы. Але ж з таго, што мы маем, мы можам стварыць новы аб'ект, які будзе ўсім цікавы, прынясе нам радасць і будзе яшчэ доўга жыць у новым абліччы.
Александр Лагунович-Черепко. «Когда дело доходит до работы, надо убить в себе творца»
В целом-то реставратор – это не совсем творческая профессия. Мы же занимаемся не творчеством, а восстановлением чьего-то творчества. Конечно, все реставраторы в какой-то степени художники. Но когда дело доходит до работы, тут надо убить в себе творца и просто раствориться в авторе, которого ты восстанавливаешь.
У нас можно реализоваться, если четко понимать свое место в профессии. Если ты очень любишь себя, то, конечно, могут возникнуть проблемы в самореализации. Ты будешь считать, что тебе не замечают, перекрывают кислород и не дают дорогу. Ведь у художников 200 лет назад не стоял вопрос, существуют ли рынки арт-сбыта. Они просто получали удовольствие от того, что делали. То же самое и в реставрации. Конечно, есть финансовый аспект, с которым в других странах дела обстоят получше. Но музейный реставратор и там, и здесь получает сравнительно небольшие деньги. Однако все равно люди этим занимаются и ни на что другое свою профессию не променяют.
Каждое произведение, которое к тебе приходит, всегда со своими проблемами и болезнями. Конечно, аналогия с врачами очень заезженная. Но ты его, как больного, принимаешь, смотришь, ставишь диагноз и вырабатываешь метод, которым будешь лечить. Каждое произведение по-своему откладывает на тебе отпечаток. Ты не избранный, раз судьба тебя наградила возможностью работать с Рембрандтом или Рубенсом, но что-то в этом все же есть.
Во время реставрации ты находишься с предметом в невербальном контакте. И лучше всего запоминаются проекты, которые находят отклик у людей. Например, мы с моим руководителем делали работу – Распятие – привезенную из гродненской области. Сейчас она находится в минском костеле и производит огромное впечатление на всех, кто туда приходит. В ней получилось сохранить дух времени, а это и есть самое важное в нашей работе.
Программа «Gaude Polonia» дала мне возможность освоить новые методы в профессии, которые я тут сразу же и реализовал. Безусловно, программа открывает большие возможности для самореализации, в том числе и возможность миграции в польскую культурную среду. Но для меня лично, предпочтительнее работать в Беларуси, тут свои памятники, своя живопись, своя скульптура. Потому что свою профессию расцениваю как дело, которое позволяет сохранить национальную историческую память