Касцюшка скапіраваў амерыканскіх рэйнджэраў і стварыў новы від войскаў, правобраз снайпераў.
З рэйнджэрамі літвін пазнаёміўся падчас вайны за незалежнасць ЗША.
"Стральцы цэльныя" (Strzelcy celni) набіраліся з паляўнічых. Асабліва з курпяў - жыхароў лясістага польска-прускага памежжа.
Наш зямляк асабіста напісаў інструкцыю іхнага навучання. Іх узбройвалі ў прускія і польскія вінтаваныя штуцэры большай дальнасці стральбы чым у расейскай пяхоты. Дзейнічалі яны, як егеры, у свабоднай фармацыі, у адрозненне ад пяхоты, якая атакавала сціслым шыхтом.
Ужо ў вайне за канстытуцыю 1792 г. удзельнічала некалькі такіх батальёнаў.
На выяве пазнейшыя цэльныя стральцы перыяду Лістападаўскага Паўстання. Звярніце ўвагу на колеры ўніформы. Яна... Камуфляжная.
Сяргей Пеляса, facebook.com