Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Юры Жыгамонт: Лічу, што ўсё наладзіцца ў нас

22.10.2017 общество
Юры Жыгамонт: Лічу, што ўсё наладзіцца ў нас

Самы вядомы дылетант верыць – беларусам дапамагае Пан Бог.

Слонім наведаў папулярны тэлевядучы і актор Юры Жыгамонт, вядомы беларусам па перадачы «Падарожжы дылетанта» (зараз выходзіць на Ютубе і мае назву «Падарожжы з Жыгамонтам»).

Пан Юры прыехаў да нас у межах кампаніі па прафілактыцы сардэчна-сасудзістых захворванняў, якую праводзіць беларускі Чырвоны Крыж.

Госць распавёў слонімцам цікавыя гісторыі пра Беларусь, пра сваё «Падарожжа дылетанта», а таксама падзяліўся, як пераадолеў сур`ёзнае захворванне сэрца. Ён шмат жартаваў, успамінаў пра свае родныя мясціны. Пасля галоўны дылетант краіны ахвотна фатаграфаваўся з гасцямі гэтай творчай сустрэчы. Таксама вядомы тэлевядучы адказаў на пытанні карэспандэнта «ГС»:

— Пан Жыгамонт, як Вам Слонім?

— Слонім мне заўсёды падабаўся. Гэта такое беларускае мястэчка, дзе захавалася старажытная забудова. Тут гуляеш, як быццам па той Беларусі, што была раней. Таму я вельмі рады тут чарговы раз пабываць.

— Тады як Вы адрэагавалі на тое, што падчас сустрэчы з вуснаў слонімцаў гучала альбо расейская мова, альбо трасянка?

— Ёсць гэткая праблема. Але я лічу, што і Беларусь, і народ, і мова праходзіць «як сталь праз печы». Мы загартоўваемся... Памацнеем — і ўсё наладзіцца ў нас.

— На сустрэчы, асноўнай тэмай якой быў здаровы лад жыцця, Вы казалі, што раней ужывалі тытунь і алкаголь, а цяпер кінулі.

— Так, бывала, і алкаголем злоўжываў, і паліў цыгарэты. Усе мы людзі жывыя, усе мы грэшныя. Але я кінуў усё гэта і стараюся весці здаровы лад жыцця. Я хаджу ў басейн, шмат рухаюся пешшу.

— Якая цяпер аўдыторыя Вашага канала на Ютубе «Падарожжы з Жыгамонтам»?

— Мы толькі пачынаем. Цяпер каля двух тысяч падпісантаў. А так пэўныя ролікі набіраюць па 10-12 тысяч праглядаў. Праграма зараз не выходзіць на тэлебачанні з-за фінансавых праблем, з-за якіх прыпыніўся выхад некаторых тэлеперадач.

— А дзе Вы бераце грошы на выраб праграм на Ютубе?

— Пан Бог дапамагае.

— Вы часта ўжываеце словы Пан Бог, хто Вы па веравызнанні?

— Я праваслаўны.

— Але, здаецца, Пан Бог — гэта ўсё ж больш каталіцкі выраз, а не праваслаўны?

— Пан Бог — гэта перш за ўсё беларускі выраз. Я цяпер размаўляю па-беларуску амаль так, як размаўлялі на маёй малой радзіме ў Нараўлянскім раёне Гомельскай вобласці.

— І напрыканцы некалькі бліц-пытанняў. Якую музыку Вы слухаеце?

— Я больш люблю народную музыку. Мне вельмі даспадобы слухаць запісы, як бабулі спяваюць у вёсках.

— За які футбольны клуб заўзееце?

— Я спакойна стаўлюся да футболу і да хакею. Але ўсё ж мне бліжэй БАТЭ.

— Ці часта Вы бываеце за мяжой?

— Не, цяпер у мяне нават візы няма.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]