Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Бел-чырвона-белыя сцягі на гадзіну апанавалі праспект (Фота)

16.10.2010 политика
Бел-чырвона-белыя сцягі на гадзіну апанавалі праспект (Фота)

Ініцыятыўная група кандыдата ад БНФ Рыгора Кастусёва зладзіла мега-пікет на праспекце Незалежнасці ў Менску.

На ўчастку ад перасячэння праспекта з вуліцай Казлова да плошчы Перамогі актывісты выставілі пікеты ў падтрымку свайго кандыдата, а таксама вывесілі нацыянальныя сцягі. Іх налічвалася больш трох дзесяткаў, паведамляе «Наша Ніва».

Да акцыі яе арганізатары запрасілі далучыцца ўсіх ахвотных, але скарысталася запрашэннем адно БХД. Што праўда, хрысціянскія дэмакраты вывесілі тузін сваіх партыйных сцягоў.

«Рыгор Кастусёў запрасіў нас паўдзельнічаць у гэтай цудоўнай акцыі. Мы пагадзіліся, мы шануем нашы нацыянальныя сімвалы», — зазначыў сустаршыня БХД і адначасова патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты ад гэтай партыі Віталь Рымашэўскі.

Сам Рыгор Кастусёў так патлумачыў сэнс вывешвання нацыянальных сцягоў на праспекце: «Вось бачыце, як пазітыўна людзі ўспрымаюць нас. Аўтамабілісты нас вітаюць сігналамі. Гэта цудоўна. Самае галоўнае, што нам на ўсё гэта не трэба дазволу. Наш пікет паказаў, што беларускія сілы жывыя, што БНФ жывы, што сцяг жывы, што ўсе сапраўдныя беларускія сілы — жывыя».

Рыгор Кастусёў таксама адзначыў, што акцыя не выдзялялася, як фронтаўская (сцягоў БНФ насамрэч не было).

«Для нас галоўнае паказаць, што гэты сцяг з’яўляецца нацыянальным сімвалам», — паведаміў спадар Кастусёў.

Палітык паведаміў, што яго штаб разглядае магчымасць правядзенне іншых акцый падобнага кшталту ў сталіцы і рэгіёнах, аднак пакуль не вядома, калі гэта адбудзецца.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]