Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Гродзенскія лютэране рыхтуюцца адзначыць 500-годдзе Рэфармацыі

25.10.2017 общество
Гродзенскія лютэране рыхтуюцца адзначыць 500-годдзе Рэфармацыі

У Беларусі Рэфармацыя атрымала дзякуючы Мікалаю Радзівілу Чорнаму.

Пратэстанты ўсяго свету 31 кастрычніка адзначаць 500-годдзе пачатку Рэфармацыі, заснавальнікам якой быў Марцін Лютэр. Як рыхтуецца да свята абшчына ў Гродне і што для мясцовых лютэран значыць гэтая дата, распавёў Hrodna.life пастар Уладзімір Татарнікаў, пишет hrodna.life.

Падвойны юбілей

“У гэтым годзе ў беларусаў два вялікія юбілеі, якія, на мой погляд, нельга аддзяляць адзін ад аднаго. Гэта 500 гадоў беларускага кнігадрукавання і 500 гадоў Рэфармацыі, – распавядае пастар Уладзімір Татарнікаў. – Цягам года праходзілі розныя мерапрыемствы прысвечаныя гэтым двум датам”.

Пастар заўважае, што калі мы гаворым пра Рэфармацыю, то гаворым пра розныя галіны, якім яна дала штуршок для развіцця: навуку, культуру, музыку і іншыя. “Бо Рэфармацыя гэта не толькі рэлігійны але і грамадска-палiтычны рух”, – тлумачыць Татарнікаў.

Дапамагалі і магнаты, і простыя гандляры

У Беларусі Рэфармацыя атрымала развіццё ў сярэдзіне XVI стагоддзя дзякуючы Мікалаю Радзівілу Чорнаму – канцлеру Вялікага Княства Літоўскага, ваяводзе віленскаму, заснавальніку нясвіжскай лініі роду Радзівілаў.

Прынеслі лютэранства на беларускія землі, гандляры і рэфарматары. Вялікі ўплыў на распаўсюд пратэстантызму мелі магнаты. У Гродне ж актыўна прыцягваў пратэстантаў – замежных рамеснікаў і гандляроў – Антоній Тызенгаўз.

«Варта ўзгадваць такія імёны, як Васіль Цяпінскі, Сымон Будны i iншыя. Сёння лютэранства з’яўляецца асноўнай канфесіяй у скандынаўскіх краінах: Даніі, Нарвегіі, Швецыі і Ісландыі. На жаль, на нашых землях лютэранская царква была знішчана, вернікі былі сасланыя ў Сібір, Казахстан, Кіргізію. Храмы былі разбураныя. Маёмасць была канфіскавана на карысць дзяржавы. Таму сёння лютэранская царква самая нешматлікая ў Беларусі”, – кажа Татарнікаў.

Сёння шмат хто ў Беларусі наогул нічога не ведае пра рэфармацыю, лічыць Татарнікаў. Напісана мала работ пра ўклад, які мелі пратэстанты ў гісторыі краіны, іх уплыў на культуру, духоўнасць, навуку і іншае.

Гродзенская кірха – адзіная дзейсная ў краіне

Пасля перажытага ў XX стагоддзі ганення на пратэстантаў у Беларусі, ім удалося адрадзіцца літаральна з нябыту. Вярнуліся яны фактычна на выпаленую зямлю. Да сёння лютэранскія храмы ў Брэсце і Полацку выкарыстоўваюцца не па прызначэнні. Пратэстантам вярнулі толькі гродзенскую кірху – яна і сёння застаецца адзіным дзеючым лютэранскім храмам у Беларусі.

«Мы маем цудоўны храм у Гродне. Пры падтрымцы ўладаў і прадпрыемстваў горада мы змаглі аднавіць гэтую пярліну, за што iм вялiкi дзякуй”, – кажа Татарнікаў.

Абшчына гродзенскіх лютэран аднавіла дзейнасць у 1993 годзе. Сёння ў ёй больш за 50 чалавек.

Канцэрт, выстава і візіт амбасадара

Асноўныя святкаванні з нагоды 500-годдзя Рэфармацыі пройдуць 31 кастрычніка. У Беларусі цэнтрам урачыстасцяў стане акурат Гродна.

«У аўторак 31 кастрычніка будзе канцэрт “Гродзенскай капэлы”. Гродзенцы змогуць пачуць музыку Рэфармацыі. Прагучаць творы Баха, Гендэля, Мендэльсона. Амбасадар Германіі Петэр Дэтмар адкрые выставу, прысвечаную Марціну Лютэру”, – расказвае пастар.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]