Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Бела-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня» зноўку стануць дзяржаўнымі!

01.11.2017 культура
Бела-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня» зноўку стануць дзяржаўнымі!

У Мінску пад нацыянальнымі сцягамі прайшла акцыя ў гонар мастака «Пагонi» Яўгена Куліка.

31 кастрычніка споўнілася б 80 год вядомаму беларускаму мастаку, аднаму з лідараў адраджэнцкага руху найноўшага часу Яўгену Сяргеевічу Куліку.

Каля магілы на Кальварыі сабраліся сябры суполкі мастакоў «Пагоня» і Руху Салідарнасці «Разам», родныя мастака, паведаміла Charter97 прэс-служба руха салідарнасці «Разам»

Аляксей Марачкін распавёў пра свайго сябра і аднадумца, які ўсё сваё жыццё аддаў справе беларушчыны, і які застанецца ў памяці не толькі як стваральнік эталону дзяржаўнага Сцяга і Герба 1991 года, але і як адзін з будзіцеляў беларускай нацыі.

Тамара Кулік, родная сястра Яўгена Сяргеевіча, сябры Сойма руха салідарнасці «Разам» Вячаслаў Сіўчык, Мечыслаў Бурак, Ніна Багінская казалі пра чалавечыя якасці Яўгена Куліка, пра яго ўплыў на актывістаў адраджэнцкага руху.

Сустаршыня Руху Салідарнасці «Разам» Алена Талстая выказала ўпэўненасць, што прыйдзе час, калі бела-чырвона-белы Сцяг і Герб «Пагоня» зноўку стануць дзяржаўнымі.

«Гэтая нашая агульная мара, гэта было марай і Яўгена Куліка. І яна спраўдзіцца!», - адзначыла Алена Талстая.

На заканчэнні прагучала малітва і гімн беларусаў «Магутны Божа».

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]