Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Алег Трусаў: Мы да Кіеўскай Русі стопрацэнтных адносін не маем

03.11.2017 общество
Алег Трусаў: Мы да Кіеўскай Русі стопрацэнтных адносін не маем

Беларуская дзяржава ўзнікла адразу як незалежная.

Ці сапраўды Полацк калыска беларускай дзяржаўнасці? На гэтае ды іншыя пытанні шукалі адказы гісторыкі і археолагі, якія ўзялі ўдзел у Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Гісторыя і археалогія Полацка і Полацкай зямлі», што адбылася ў Полацку 1-2 лістапада, перадае racyja.com.

Кажа ўдзельнік канферэнцыі гісторык, археолаг і пісьменнік Сяргей Тарасаў:

– За гэтыя 30-ць гадоў уся наша грамадскасць усвядоміла, што Полацк калыска беларускай дзяржаўнасці. Тут прадстаўляюцца ўсе найноўшыя распрацоўкі, напрацоўкі, знаходкі, ідэі, якія тычацца менавіта нашай дзяржаўнасці. Таму я думаю, што гэта галоўная мэта гэтай канферэнцыі.

Гісторык, археолаг і палітык Алег Трусаў таксама лічыць, што вопыт Полацка, у справе шанаванна і вывучэння ўласнай гісторыі, варты пераймання і пашырэння:

– Самае галоўнае, што Полацк за гэтыя гады незалежнасці паказаў усяму свету, што мы не «Іваны не памятаючыя радства», бо наша дзяржава ўзнікла адначасова з расейскай – у 862 годзе. Яны вядуць ад гэтай даты, прынамсі так пазначана ў сённяшніх падручніках Расеі, і мы вядзем. І галоўнае, што мы да Кіеўскай Русі стопрацэнтных адносін не маем.

Падчас канферэнцыі прагучала прапанова адносна археалагічнага музея, які варта стварыць у Полацку. І нават будынак для такога музея ёсць – корпус бальніцы на Верхнім замку побач з Сафійскім саборам, які пустуе ўжо некалькі год.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]