Падумалася, які наш сьцяг велічны і прыгожы, як ён узьнімае дух і настрой.
Я чакала мітынгоўцаў у Курапатах, стоячы на ўзгорку... Калі шэсьце стала падымацца наверх па алеі, гэта было незабыўнае ўражаньне.
Напачатку зьвіліся бел-чырвона-белыя сьцягі, якія калыхаў вецер. Гэтыя хвалі родных колераў уздымаліся морам, і яно набліжалася! Нічога прыгажэйшага ў жыцьці не бачыла.
Падумалася, які наш сьцяг велічны і прыгожы, як ён узьнімае дух і настрой!
Алена Гушча, facebook.com