Беларуская мова не створана выключна для мастацкіх твораў, для гутарак пра прыроду і Радзіму.
17-гадовая Леся-Стэфанія Міхалевіч прагне, каб беларуская мова перастала быць мовай «для выключных момантаў», а стала паўсядзённасцю. Каб яна не стала «святой», але пры гэтым музейнай. «На ёй можна выкарыстоўваць слэнг і лаяцца не забаронена — яна проста патрэбная нам як паветра, таму што, хто мы без яе?» — піша дзяўчына. «Маю мову не забяруць ні рускамоўныя навучальныя ўстановы, ні асяроддзе», — піша Леся-Стэфанія ў сябе ў Інстаграме.
«Беларуская мова не створана выключна для мастацкіх твораў, для гутарак пра прыроду і Радзіму.
Беларуская мова — гэта проста мова. Яна створана для абмяркоўвання п’янак, кахання, плётак. Для размоваў пра філасофію жыцця і пра штосьці відавочнае. На ёй можна размаўляць пра сэкс — гэта не табу. Можна размаўляць пра пачуцці — гэта неабходна.
Беларуская мова не створана выключна для мастацкіх твораў, для гутарак пра прыроду і Радзіму. Беларуская мова - гэта проста мова. Яна створана для абмяркоўвання п’янак, кахання, плётак. Для размоваў пра філасовію жыцця і пра штосьці відавочнае. На ёй можна размаўляць пра сэкс - гэта не табу. Можна размаўляць пра пачуцці - гэта неабходна. На ёй можна выкарыстоўваць слэнг і лаяцца не забаронена - яна проста патрэбная нам як паветра, таму што, хто мы без яе? Цытуючы маю былую выкладчыцу па польскай мове, напэўна, мы, ці я адна, - “сраная беларуская інтэлiгенцыя”, раз гатовыя размаўляць пра такое, але лепш няхай яно будзе так, чым чуць мову толькі на ўроках. Кажуць, другая па прыгажосці пасля італьянскай - для мяне заўжды і ва ўсім першая. Але і італьянцы, і французы, і безліч іншых народаў чытаюць рэп з выкарыстаннем ненарматыўнай лексікі. А мы чытаем кніжкі пра маўленне ў краіне, а пасля абмяркоўваем хлопцаў па-руску, таму што гэта звыкла, таму што “як у серыялах”. Людзі забываюцца на мову, але многія ўсё яшчэ працягваюць успрымаць яе як нешта «святое», нешта не для штодзённай размовы, а для выключных момантаў і абставін. Не ведаю, дзе тут мяжа, і чаму так адбываецца. “Так, я штурхну вам думку пра “Людзей на балоце” ў пісьмовым выглядзе, хоць на дзясяткі старонак, калі ласка, але навошта ў жыцці гэтае апазіцыянерства?” Ды гэта не яно! У чым, у чым вы бачыце яго выяўленне? Першае, што трэба ведаць: гэта жудасна няёмка напачатку, але трэба, абавязкова і вельмі-вельмі трэба, калі хочацца штосьці мяняць. І ў будучым абавязкова будзе прасцей. Вы можаце зрабіць глабальны штуршок, а можаце пачаць размаўляць з адным-адзіным сябрам, і гэта ўжо будзе крок, вялікі крок наперад. Я не заклікаю вас лаяцца, абы па-беларуску, ці піць - я прашу, паспрабуйце размаўляць! Хаця па тым, што вышэй, гэтая просьба, напэўна, не выглядае так, як мусіць. Часам, мне здаецца, што з маіх вуснаў вышэйсказанае гучыць крывадушна - першая роля ў дачыненні да маёй беларускасці у любым выпадку надаецца бацькам, але і яны з чагосьці пачыналі, для іх гэта было яшчэ больш складана.????????????????????
Публикация от Lesia-Stefanija Michalevic (@lesia_stefanija) Ноя 11 2017 в 9:09 PST
На ёй можна выкарыстоўваць слэнг і лаяцца не забаронена — яна проста патрэбная нам як паветра, таму што, хто мы без яе?
Цытуючы маю былую выкладчыцу па польскай мове, напэўна, мы, ці я адна, — «сраная беларуская інтэлiгенцыя», раз гатовыя размаўляць пра такое, але лепш няхай яно будзе так, чым чуць мову толькі на ўроках.
Кажуць, другая па прыгажосці пасля італьянскай — для мяне заўжды і ва ўсім першая. Але і італьянцы, і французы, і безліч іншых народаў чытаюць рэп з выкарыстаннем ненарматыўнай лексікі. А мы чытаем кніжкі пра маўленне ў краіне, а пасля абмяркоўваем хлопцаў па-руску, таму што гэта звыкла, таму што «як у серыялах».
Людзі забываюцца на мову, але многія ўсё яшчэ працягваюць успрымаць яе як нешта «святое», нешта не для штодзённай размовы, а для выключных момантаў і абставін. Не ведаю, дзе тут мяжа і чаму так адбываецца. «Так, я штурхну вам думку пра «Людзей на балоце» ў пісьмовым выглядзе, хоць на дзясяткі старонак, калі ласка, але навошта ў жыцці гэтае апазіцыянерства?» Ды гэта не яно! У чым, у чым вы бачыце яго выяўленне?
Першае, што трэба ведаць: гэта жудасна няёмка напачатку, але трэба, абавязкова і вельмі-вельмі трэба, калі хочацца штосьці мяняць. І ў будучым абавязкова будзе прасцей.
Вы можаце зрабіць глабальны штуршок, а можаце пачаць размаўляць з адным-адзіным сябрам, і гэта ўжо будзе крок, вялікі крок наперад.
Я не заклікаю вас лаяцца, абы па-беларуску, ці піць — я прашу, паспрабуйце размаўляць! Хаця па тым, што вышэй, гэтая просьба, напэўна, не выглядае так, як мусіць. Часам, мне здаецца, што з маіх вуснаў вышэйсказанае гучыць крывадушна — першая роля ў дачыненні да маёй беларускасці у любым выпадку надаецца бацькам, але і яны з чагосьці пачыналі, для іх гэта было яшчэ больш складана.
Маю мову не забяруць ні рускамоўныя навучальныя ўстановы, ні асяроддзе, ні нават гісторыя Беларусі, канспекты па якой не па-руску не выпускаюць ужо некалькі гадоў. Але калі вы можаце сказаць у краме «Дзякуй» замест рускамоўнага варыянту, то нейкі чалавек у чарзе вам усміхнецца, і на душы ў яго стане цяплей.
Гэта мова не толькі для ўрокаў і не толькі для жыхароў вёсак (дарэчы, а чым жыхары вёсак горшыя за гарадскіх?). Гэта мова для падлеткаў, для дзяржаўных, а не толькі кабельных, каналаў, для сталых людзей, якія ўмеюць размаўляць, але баяцца, нібыта хтосьці іх асудзіць, для дзявочых і мужчынскіх часопісаў, для таго, каб на ёй спявалі ў пераходах. Яна не паўсюль, але яна стане паўсюль, я абяцаю. Трэба толькі пачаць. Пачаць, а не «пачакаць», як звычайна, менавіта. А пачынаць заўсёды трэба з сябе. З кожнага з нас.
Бо толькі ад нас усё і залежыць».