Беларусы зрабілі патрыятычны тэрмакубак «Гонар».
Тэрмакубак «Гонар» у колерах нацыяльнага сцягу з’явіўся на symbal.by.
«Прыгожы і зручны тэрмакубак бела-чырвона-белага колеру. Аб’ем – 400 мл.
Кубак мае падвойныя сценкі для захавання вашага напою гарачым. Корпус выкананы з нержавеючай сталі. Накрыўка з кнопкай.
Цэнтр кубка пакрыты гумовым матэрыялам для камфортнага абхопу нават гарачага змесціва. Таксама тэрмакубак мае прагумаваную падстаўку, якая перашкаджае слізгаценню», - так апісваюць патрыятычны тэрмакубак яго стваральнікі.