Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Известные белорусы рассказали о ярких воспоминаниях студенчества

17.11.2017 общество
Известные белорусы рассказали о ярких воспоминаниях студенчества

Сегодня отмечается Международный день студента.

Наверняка практически каждому из нас родители когда-то говорили, что учеба в вузе — самая прекрасная пора в жизни. Это уже не детство, но и не полноценная взрослая жизнь. К Международному дню студента, который отмечается 17 ноября, tut.by попросил известных белорусов рассказать о самом ярком воспоминании студенческих лет и узнал, как Владимир Некляев был стилягой, Виталий Гурков на халяву получил зачет, а Андрусь Такинданг прятался от народных художников в шкафу.

«З дапамогай міліцыянтаў яны лавілі нас каля сучаснага сквера Янкі Купалы і нажніцамі рэзалі вопратку»

Белорусский поэт Владимир Некляев, в 2010 году баллотировавшийся в президенты, получил первое образование в Минском техникуме связи (сейчас Высший государственный колледж связи).

— Гэта былі 1960-я гады. Адной з формаў праяўлення пратэсту супраць таго, што адбывалася навокал, было стыляжніцтва. Былі такія людзі, якія называлі сябе стылягамі. І я быў адным з іх. Стылягі выступалі супраць шэрасці, што існавала побач. Тады ўсе людзі амаль што аднолькава размаўлялі, апраналі аднолькавую вопратку. І перш за ўсе пратэст стылягаў быў менавіта ў вопратцы — кідкія, яркія пінжакі, кашулі, туфлі. Завужаныя порткі — такія, што немагчыма было іх нацягнуць. Відавочная сімпатыя ў нас была да амерыканскай рок-музыкі.

По словам Некляева, его стипендия на первом курсе составляла 14 рублей, а пластинка на Комаровке стоила 3 рубля. Чтобы купить пиджак, брюки, рубашку, Некляев с друзьями ходил на товарную станцию разгружать вагоны.

— Добра, калі ты трапляў на разгрузку прадуктаў ці напояў — віна, гарбузоў. Але за іх плацілі меней, нават давалі «натурай». Напрыклад, кавалак сыра ці бутэльку віна. Каб зарабіць сапраўдныя грошы, мы разгружалі цэмент у мяшках. Гэта была вельмі цяжкая праца. Цэмент забіваў дых, потым я яшчэ тыдзень адкашляваўся ад яго. Але для мяне гэта быў добры заробак, які ўдвая прывышаў стыпендыю. Потым мы ішлі да майстроў, якія займаліся вырабам такой вопраткі, працілі грошы і хадзілі па брадвеі (часть современного проспекта Независимости от Главпочтамта до Дома офицеров. — Прим.).

Как вспоминает Некляев, минские стиляги ходили с вызовом, мол, мы друзья-товарищи, у нас своя компания.

— Супрацьстаялі нам камсамольскія патрулі. Гэта людзі, якія нас цкавалі, якія хадзілі па вуліцах і праспектах і лавілі нас. Ім было дадзена негалоснае права не толькі нас затрымліваць, прыводзіць у пастарункі, а як бы і «выхоўваць». А выхаванне было такое: з дапамогай міліцыянтаў яны лавілі нас на сыходзе з брадвею, каля сучаснага сквера Янкі Купалы, і нажніцамі рэзалі вопратку. Я помню гэтае адчуванне! Я думаў: «Як жа так! Я на гэта спусціў столькі сіл! Столькі начэй хадзіў на гэтую цяжкую працу! Гэта маё! Якое права вы маеце так са мной абыходзіцца? Проста таму, што я да вас непадобны?» Гэтае супрацьстаянне было з перавагай на іх баку.

Поэт уверен: то, что стиляги не сдавались, что после того, как их ловили патрули, они снова и снова приходили на бродвей, только добавляло им сторонников.

— Гэта стварала адчуванне таго, што хаця на іх баку фізічная сіла, на нашым — сіла духоўная, маральная. Сіла людзей, перакананых у сваіх ідэях. У рэшце рэшт гэтае паляванне за намі пайшло на спад. Менавіта таму, што мы здолелі яму супрацьстаяць. Ніхто не аддаваў загаду перастаць чапляць гэтых стыляг. Гэта было вынікам таго, што мы бачылі неабходнасць рабіць тое, што рабілі, і ўсведамлялі важную мэту — хаця б у нашым асяроддзі змяніць гэтае шэрае існаванне.

«Аднойчы ўсе малявалі аголеную натуру, а я паставіў у кутку нацюрморт»

Лявон Вольский, лидер группы «Крамбамбуля» и создатель «Мроі», окончил Минское художественное училище. О студенческих годах Вольский вспоминает историю с пары по живописи и композиции.

— Падчас вучобы мы заклалі першы свой рок-гурт. Ён называўся па-рознаму, але ўрэшце перамагла беларуская назва «Мроя». Таму на апошніх двух курсах мы літаральна разрываліся паміж музыкай і выяўленчым мастацтвам (бо мы вучыліся на станкавых жывапісцаў, хаця афіцыйна гэта ўсё называлася «выкладанне чарчэння і малявання»).

На последнем курсе живопись и композицию у Вольского преподавал Ольгерд Адамович Малишевский.

— Гэта быў выдатны мастак і вельмі экстравагантны чалавек. Яго ўсе бязмерна паважалі і, безумоўна, прыслухоўваліся да ягонага меркавання. Альгерд Адамавіч не вучыў нас нейкім заімшэлым стандартам. Ён прыносіў на заняткі альбомы Матыса, Далі, Жоржа Руо, маўляў, трэба рухацца ў гэтых накірунках. Аднойчы ўсе малявалі аголеную натуру. Мне падалося, што я ўжо справіўся з гэтай задачай, таму паставіў сабе ў кутку нацюрморт з таго, што знайшлося пад рукою ў майстэрні, і пачаў яго маляваць.

По словам Вольского, его преподаватель не всегда приходил на занятия.

— Я думаў, што і ў гэты раз ён нас не наведае, бо да канца засталося пару гадзінаў. І тут раптам дзверы адчыніліся, і на парозе з’явілася высокая мажная постаць Малішэўскага. Гэтым разам мэтр быў у гарнітуры і артыстычным мятліку. Я аслупянеў: я ж малюю не тое, што трэба, а нейкі самаствораны нацюрморт!

Альгерд Адамавіч моўчкі спыніўся ў мяне за спіною. Трэба сказаць, што ён бываў вельмі з’едлівы і жарсткаваты часам. «Гамон», — падумаў я. Пасля доўгай паўзы Альгерд Адамавіч вымавіў: «Вольскі, ідзі дадому». «Куды ісці?» — перапытаў я. «Складай усё і ідзі дадому. Ты выдатна намаляваў нацюрморт. Будзеш працаваць далей — сапсуеш». Я, як ён загадаў, склаў фарбы і пэндзлі і пайшоў гадзіну бадзяцца па горадзе, чакаць, пакуль заняткі скончацца і вызваляцца мае сябры, каб потым хадзіць з імі і марыць пра цудоўную музычна-мастацкую будучыню.

«Это был единственный случай, когда меня пронесло за мои спортивные заслуги»

Многократный чемпион мира по тайскому боксу и кикбоксингу Виталий Гурков занимался спортом уже в студенческие годы, поэтому часто пропускал занятия.

— Помню, у нас в университете физической культуры был дифференцированный зачет по какому-то предмету. Во время семестра мы писали работы, по которым можно было набрать как 10 балов, так и минус 10 баллов. У меня в тот момент были очередные соревнования, поэтому я то попадал на эти работы, то пропускал их. Отметки были что-то типа 0, 4, 6 и три пропуска.

По словам Виталия, возможностей списать на зачете не было: преподаватель все это жестко пресекал.

— Когда очередь дошла до меня, преподаватель говорит: «Я не знаю, какую тебе выставлять оценку. У тебя куча пропусков. Не знаю, что с тобой делать». Из группы кто-то кричал: «Да поставьте ему, он же спортсмен! Он на сборах был!» Преподаватель решил пошутить и говорит: «Если бы он был хотя бы чемпионом мира, я бы ему поставил 8 баллов». Я отвечаю: «Простите, пожалуйста, но вы тогда мне должны как минимум 8 раз поставить 8 баллов».

Вся группа засмеялась, а преподаватель удивленно спросил у Гуркова, неужели тот является чемпионом мира. Тот ответил, что восьмикратным. Преподаватель потребовал доказательств. К примеру, чтобы фамилия его студента упоминалась в одной из книг.

Для этого он сам отправился в библиотеку и вскоре вернулся с толстой книгой, выпущенной к юбилею университета. На ее страницах были представлены все самые топовые спортсмены вуза.

— Преподаватель нашел меня в этой книге и сказал: «Ну, мужик сказал — мужик сделал. Давай зачетку». Это был единственный случай, когда меня пронесло за мои спортивные заслуги. Получил 8 баллов и благополучно выдохнул.

«Чыталі замежную фантастыку і разумелі, што СССР распадзецца»

Депутат Верховного Совета 12-го созыва и экс-руководитель «Таварыства беларускай мовы» Олег Трусов окончил истфак БГУ в далеком 1976 году. Будучи студентом, он получал ленинскую стипендию, был старостой в своей группе и прогуливал занятия только по болезни. Но у каждого, даже хорошего студента, есть тайны.

— У нас быў студэнцкі гурток на некалькі чалавек. Склаўся ён дзесьці ў 1975 годзе. Мы прачыталі амаль усю савецкую і замежную фантастыку. Чыталі Айзека Азімава, Рэя Брэдберы, Ефрэмава і г.д. Дасталі мы неяк і Салжаніцына, і Мао Цзэдуна, а гэта ўсе было забаронена на той час. Маглі і з універсітэта выгнаць, і нават пасадзіць. Дзе даставалі? Па сябрах, па знаёмых — з Захада ж прывозілі.

Трусов вместе с друзьями собирались в общежитии и на улице и обсуждали судьбу Советского Союза.

— Нам было вельмі цікава: ці будзе партыя? Мы бачылі, што камунізму не будзе. Таму, калі знікаў СССР, мне было вельмі лёгка. Мы параўноўвалі замежную і савецкую фантастыку і разумелі дакладна, што СССР знікне.

Увогуле на гістфаку былі вельмі адукаваныя людзі, цудоўныя выкладчыкі. Некаторыя з іх нават дазвалялі крытыку рэжыму на лекцыях.

«Заставаліся ў шафе і падслухоўвалі экзаменатараў»

Музыкант Андрусь Такинданг окончил Белорусский государственный университет культуры и искусств. Но до этого один год отучился в Академии искусств, откуда, по его собственным словам, он «быў адлічаны за прафесійную непрыдатнасць». Самое яркое воспоминание Андруся со студенческих лет связано как раз с учебой в Академии искусств.

— Калі ты паўгады працуеш там як мастак, малюеш, то пасля ў майстэрні вывешваеш свае карціны. Пасля адбываецца прагляд. На гэтыя карціны прыходзяць глядзець народныя мастакі, а пасля выстаўляюць адзнакі. У нас была маленькая група, чалавек восем. І вось мы прыдумалі такую штуку: мы з майстэрні выходзілі, пакуль быў прагляд, а аднаго чалавека пакідалі ў шафе, каб ён слухаў, што тыя людзі абмяркоўваюць, што яны гавораць пра нашыя карціны.

Аднойчы жэрабя на мяне выпала. Я сядзеў у гэтай шафе, слухаў народных мастакоў, вельмі хваляваўся. І ў выніку ад хвалявання нават не ўзгадаў, што яны сказалі.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]