Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Землякi ушанавалi памяць беларускага шляхцiча Рэйтана

22.11.2017 общество
Землякi ушанавалi памяць беларускага шляхцiча Рэйтана

Тадэвушу Рейтану належаць словы: «Забіце мяне, але не забівайце Бацькаўшчыну!»

Шмат гадоў пра Грушаўку Ляхавіцкага раёна мы толькі і чулі, што там разбураецца і прыходзіць у заняпад сядзіба роду Рэйтанаў. Нават хадзілі чуткі, што яна ператворыцца ў гатэль ці казіно. Але часы мяняюцца. Еўрасаюз выдаў грант больш чым на мільён еўра. Грошы пойдуць на рамонт фасаду сядзібнага дома і кансервацыю капліцы. 17 лістапада Грушаўка і Тадэвуш Рэйтан сталі бліжэй да берасцейцаў. У філіяле «Мастацкі музей» (Брэсцкая крэпасць) адкрылася цікавая выстава. На ёй прадстаўлена каля сарака палотнаў у рост чалавека з выявамі падзей Варшаўскага сойма 1773 года. Ён зрабіў нашага земляка героем і для палякаў. Але выстава называецца «Тадэвуш Рэйтан - славуты сын Берасцейшчыны», пишет vb.by.

Даследчык-архівіст, старшыня арт-суполкі імя Тадэвуша Рэйтана Зміцер Юркевіч упэўнены, што Тадэвуш Рэйтан не менш цікавы для беларусаў і берасцейцаў у прыватнасці. Ён наш зямляк і «супляменнік».

Вядомасці Т. Рэйтану пасадзейнічалі, перш за ўсё, літаратурныя творы Францішка Князніна, Юльяна Нямцэвіча, Адама Міцкевіча, Генрыка Жавускага. А таксама работа класіка польскага жывапісу Яна Матэйкі «Тадэвуш Рэйтан на Варшаўскім сойме 1773 года» (першапачатковая назва - Аўт.). Але наш зямляк перш за ўсё быў ліцвінам, сцвярджае Зміцер Юркевіч.

Вылучаны дэпутатам ад Наваградскага ваяводства ВКЛ на названы сойм, разам з невялікай групай паслоў з беларускіх земляў, Тадэвуш Рэйтан мужна бараніў незалежнасць сваёй радзімы. А менавіта - горача выступаў супраць першага падзелу Рэчы Паспалітай. Рабіць гэта ў той час было неверагодна складана. Над ім павісла небяспека змовы, подкупу і нават забойства. Але наш зямляк змагаўся да апошняга. Калі не засталося іншай магчымасці, заклікаў «ранамі Хрыста» не прадаваць Бацькаўшчыну. Калі дэпутаты-здраднікі пачалі выходзіць з залы, Рэйтан лёг перед дзвярыма і закрычаў: «Забіце мяне, але не забівайце Бацькаўшчыну!» Ён застыў у такой роспачы, якую намаляваў Ян Матэйка.

У любым выпадку такі рыцарскі ўчынак, гістарычная асоба не могуць не цікавіць праз стагоддзі. Кажуць, яшчэ пры жыцці ён стаў легендай. Але ў XIX і XX стагоддзях памяць пра Тадэвуша Рэйтана была сцёртая з беларускай гісторыі. Цяпер прыйшоў час вяртання. І працэс гэты ідзе хоць няспешнай, але няспыннай хадой. Імя Т. Рэйтана, да прыкладу, ўнесена ў школьныя падручнікі.

Мастак Алесь Родзін з Мінску, аўтар прадстаўленых твораў, распавёў, што цыкл аб'ядноўвае каля ста палотнаў розных памераў. Выкананы яны ў тэхніцы графіці, але адрозніваюцца ад яе. Гэта не замежныя коміксы, а нешта сваё. Галоўнае, цалкам данесены гістарычныя ідэі. Праца цягнулася каля дзясятка гадоў і ўсё яшчэ працягваецца.

...Пасля неверагоднага напружаня тых падзей Т. Рэйтан цяжка захварэў. Рэштку жыцця ён правёў у роднай Грушаўцы. Сучаснікі лічылі Рэйтана нацыянальным героем.

Выстава працягнецца да 10 снежня. Арганізатары ўпэўненыя, што яна прыспешыць ушанаванне годнага сына зямлі праз стварэнне музея ў Грушаўцы. Прадстаўленыя работы могуць стаць аднымі з першых экпанатаў.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]