Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Патрыёт Цімур Пашкевіч: У вязніцы згадваў бабулю, якая сядзела пры немцах

25.11.2017 общество
Патрыёт Цімур Пашкевіч: У вязніцы згадваў бабулю, якая сядзела пры немцах

?Інжынер-будаўнік, бацька двух сыноў, аматар айкідо і знавец свайго радаводу расказаў цікавыя факты пра сябе.

Чарговы герой матэрыялу novychas.by з серыі партрэтаў фігурантаў «справы патрыётаў» — Цімур Пашкевіч, інжынер-будаўнік, бацька двух сыноў, аматар айкідо і знавец свайго радаводу.?

Цімур Пашкевіч у свой час паступіў у БПІ, а скончыў Беларускую дзяржаўную політэхнічную акадэмію па спецыяльнасці інжынер-будаўнік. Гэтую спецыяльнасць і пранёс праз усё жыццё. Нашчадак засцянковай шляхты з-пад Слуцку, цікаўны да роднай гісторыі, сем’янін і гаспадар, усмешлівы і лаканічны ў адказах — такі партрэт складаецца пасля знаёмства.

Цімур Пашкевіч? — аматар падарожжаў

Чаму Калінінград Цімур упарта называе Каралеўцам? Адкуль цікавасць да айкідо і японскай філасофіі? Як гэта — глядзець у закратаванае неба і вылічваць, якім рэйсам самалёта жонка гэтым часам ляціць у Парыж? Гэтыя ды іншыя цікавосткі ў матэрыяле.

«Праз імя каўказцы лічаць за свайго»

— Цімур — чаму вас так назвалі? Савецкая мода на творчасць Гайдара?..

Цімур Пашкевіч?

— Калі я нарадзіўся — бацькавым кумірам быў Фрунзэ. Ён чытаў, як той, седзячы ў камеры смяротнікаў, вывучаў англійскую мову, натхніўся. Калі надыходзіў час мне з’яўляцца на свет, бацька сказаў: «У Фрунзэ быў сын Цімур, у мяне таксама будзе». То бок Гайдар ды «Цімур і ягоная каманда» не пры чым. Людзі блытаюцца ў нас часам: Амур, Арцём, ледзьве не Мухтар (смяецца). Пры гэтым, імя лёгка запамінаюць людзі з Каўказу і Поўдня: як толькі даведаюцца, дык распытваюць, ці не іхны зямляк — не вераць, што беларус.

Цімур Пашкевіч? — аматар падарожжаў?

З Фрунзэ атрымаўся цікавы збег абставінаў: усё жыцця я жыву ў Мінску, у Фрунзенскім раёне. Зараз, дарэчы, Следчы камітэт, які займаецца нашай справай, таксама знаходзіцца на вуліцы Фрунзэ… Вось так: жыццё перапоўненае сімваламі.

???— А як вы сталі інжынерам?

— Мой бацька — таксама інжынер, служыў у інжынерных войсках калісьці. А мне падабалася ягоная праца, сам любіў нешта разлічваць, прымаць рашэнні згодна з разлікам і г.д. Так і пайшло па жыцці. Маці, дарэчы, таксама інжынер.

Цімур Пашкевіч? пасля выхаду са зняволення

Яе бацька, мой дзед, быў афіцэрам, меў 4 баявыя ордэны. Ён камандаваў батарэяй у знішчальным супрацьтанкавым палку. Як тады казалі: «Гармата доўгая, а жыццё кароткае...» Гарматы ў засадзе палявалі на танкі. Ваяваў пад Сталінградам, на Ізюм-Барвенкоўскім плацдарме, Дняпры. Беларусь пачаў вызваляць з ракі Проня, потым — Бабруйск, Мінск, далей праз Беласток ішоў у Прусію. У Польшчы ён з батарэяй тры дні стрымліваў танкавы прарыў праціўніка, за што атрымаў Ордэн Аляксандра Неўскага, якім узнагароджвалі толькі афіцэраў за выбітныя заслугі ў арганізацыі і кіраўніцтве баявымі аперацыямі.

Герб "Радван" на капэрце з СІЗА?

У Прусіі дзед атрымаў раненне, страціў нагу. Таму 9 мая 1945 года ён сядзеў на ложку ў шпіталі і плакаў, пакуль іншыя святкавалі. Яму было 22 гады, бачыў у жыцці толькі школу і вайну, марыў працягваць службу кадравага афіцэра… А тут — такое. У 1946 годзе ён з сям’ёй прыехаў жыць ва Усходнюю Прусію, ваколіцы Каралеўца. Ён, дарэчы, і казаў мне, што трэба абіраць вайсковую спецыяльнасць, што будзе патрэбная ў грамадзянскім жыцці: хімік, аўтамабіліст ці інжынер.

Маркі, якія Ніна Багінская даслала пілітвязням на паштоўках

— Вы прынцыпова кажаце «Каралевец», а не Калінінград ці Кёнігсберг?

— Мясцовая моладзь там кажа «Кёніг», не Калінінград. А для мяне, дык калі абіраць між бальшавіцкай назвай і нямецкай, то лепш згадаць старабеларускі аналаг — Каралевец. Так гэты горад называлі нашы продкі за часамі ВКЛ і пазней, дык чаму не? Сваякам там казаў пра гэта, маўляў, славянская назва ёсць, але яны неяк не ўспрынялі (смяецца).

На айкідо-форуме

Шмат часу ў дзяцінстве я правеў ва Усходняй Прусіі — Калінінградскай вобласці. Падарожжы туды былі заўсёды на цягніку, а чыгуначны вакзал пачынаўся з паху вугалю. Дзед з бабуляй жылі ў нямецкім доме, у іх стаяў кацёл, было шмат вугалю ў падвале. Таму з маленства пах вугальнага дыму звязаны ў мяне з радзімай мамы.

У памяці засталіся вастракутныя стрэхі, крытыя чырвонай дахоўкай, брукаванка на пляцах і вулачках, прыгожыя дамкі з мансардамі за сятчатымі платамі. Таму я з жалем паглядаю на нашы будынкі з тупакутнымі ламанымі дахамі і глухія платы, зробленыя з профільных лістоў вышынёй 2 метры — як на рынку ў Ждановічах. Вельмі люблю тыя мясціны, адтуль, магчыма і цікавасць да гісторыі.

Рыцар Радван і паштоўка ад Ніны Багінскай

— А беларускія гістарычныя мясціны любіце наведваць?

— Канешне, у мяне два сыны, дык мы і ў Міры, і ў Нясвіжы, і ў Брэсце былі, не кажучы пра розныя музеі ды драбнейшыя мястэчкі. Гэта ўсё наша гісторыя. Мая бабуля паходзіць з Семежава, каля Вызны — гэта колішні Слуцкі павет, мясціны паўстанцаў. Дзед са шляхецкага засценку Пятніца. Хата засталася, хоць там ужо і іншыя людзі жывуць, вельмі хачу туды з’ездзіць!

На айкідо-форуме

Я там апошні раз быў у 1991 годзе. Уявіце сабе, там былі земляныя падлогі — утрамбаваныя, гладзенькія, але земляныя! Вось так у нас засцянковая шляхта жыла. Планіроўка таго засценку дзіўная: сажалка па цэнтры, а вакол хаты — авал прыкладна метраў 100 на 300. Гісторыкі казалі мне, што ў такіх засценках маглі сяліць шляхту, якая не змагла давесці свае дваранскія правы.

??— Шляхецкія карані шукалі па архівах?

— Сур’ёзна яшчэ не займаўся, але планую. Прозвішча «Пашкевіч» належыць да гербу Радван. Выглядае герб як харугва з крыжамі. Ёсць легенда пра ваяра Радвана, падраздзяленне якога падчас бітвы згубіла сцяг. Дык Радван паскакаў да бліжэйшай царквы, узяў там харугву — і з ёй вярнуўся на поле бою. Ворагі ўбачылі новы штандар і палічылі, што ідзе падмога, ды кінуліся на ўцёкі. Так Радван атрымаў рыцарства — шляхецтва па-нашаму.

Гэты герб я нават маляваў на паштоўках, якія дасылаў з СІЗА дадому. З малюнкамі яшчэ адна гісторыя: я вельмі прасіў, каб мне даслалі выяву Пагоні, каб можна было перамаляваць. Ніяк Пагоня не даходзіла, бо забіралі, вымалі лісты… І вось прыйшла паштоўка ад спн. Ніны Багінскай з наклеенай старой маленькай марачкай з Пагоняй пачатку 1990-х. З яе я пасля і намаляваў сваю «турэмную Пагоню». Я калі сыходзіў, пакінуў паштоўку аднакамерніку — каб меў пры сабе нацыянальны герб.

Цімур Пашкевіч? пасля выхаду са зняволення?

Скарыстаць сілу ворага, каб перамагчы

— Здаецца, вы займаліся айкідо?

— Некалі займаўся, так. Зараз ужо шмат гадоў збіраюся працягваць (смяецца). То часу няма, то грошай. Мне вельмі падабаецца японская культура, філасофія. А спачатку было шмат што незразумела: чаму людзі на калені становяцца ў зале? Чаму кланяюцца? Але гэта іерархія, свае правілы. Айкідо некалі стварыў чалавек, што займаўся трэніроўкамі японскага спецназу. Гэта стыль, дзе няма прыёмаў нападу, адно абарона. Ты карыстаешся сілай суперніка, які нападае, каб яго ж перамагчы.

— На жыццё такая філасофія распаўсюджваецца?

— Ёсць такое. Часам лепш зрабіць паўкрокі ўбок і даць ворагу праляцець паўз цябе, чым стаяць на месцы і «бадацца». У маладосці яшчэ займаўся самба, дзюдо. З-за праблемаў са спінай не пайшоў служыць у войска, але заўжды стараўся сачыць за сваёй формай.

«У вязніцы згадваў бабулю, якая сядзела пры немцах»

— Наколькі нечаканым для вас быў арышт увесну?

— Цалкам нечаканым. Нешта чытаў пра 2010 год, пра «Амерыканку» (СІЗА КДБ), глядзеў у інтэрнэце яе выявы… Так бывае ў мяне ў жыцці — цікаўлюся нечым, шукаю інфармацыю, а праз нейкі час яно само да мяне прыходзіць. Сёлета ж 25 сакавіка я меўся да цесця ехаць на фазэнду ў вёску. Ён кажа: «Прыязджай, возьмем бензапілу, сад да ладу давядзем». Паехалі, чаму не? То бок я не збіраўся нікуды, ні на які мітынг.

Увечары 21 сакавіка яшчэ хацеў машыну на эстакаду загнаць. Прывёз дадому сына, павячэраў, кавы выпіў, пераапрануўся, узяў адмысловыя інструменты, спускаюся, заводжу, каб са двара выязджаць… А выезд ужо заблакаваны нейкім джыпам. Тут ужо бягуць, рукамі махаюць, дзверы адчыняюць… «Вы чаго?» Мяне з машыны выкідаюць, гляджу, нехта ўжо залазіць у маё аўто, глушыць рухавік. Так было.

— Зараз кажуць, маўляў, справа дабягае канца, і вынік мае быць да канца восені. Не хвалюецеся?

— Ад мяне нічога не залежыць: сонца села — сонца ўстала. Жыву, як і жыў. Працую. Сяброў частка не тэлефануе…

— То бок абрубілі кантакт?

— Так, частка знікла наўпрост. Яны не тэлефануюць, я таксама. Такое жыццё. Гэта ж не новае ўсё, узгадайце 1937 год… Частка людзей насамрэч шчыра лічыць, што калі арыштавалі, — значыць, ёсць за што. Іншыя ж, наадварот, шукалі кантакты родных, каб нечым дапамагчы, пацікавіцца, што ды як.

Дарэчы, адзіны чалавек у маёй сям’і, які сядзеў у вязні, — гэта мая бабуля. У час вайны яна працавала ў аптэцы і забяспечвала партызанаў медыкаментамі. Па падазрэнні ў сувязях з падполлем яе арыштавалі, трымалі ў вязні ў Слуцку і за 2 месяцы да вызвалення Беларусі вывезлі ў лагер у Сілезіі. Там яна будавала шахты. Вобраз бабулі, якую схапілі фашысты, падтрымліваў мяне ў вязнях ужо ХХІ стагоддзя.

Гаспадар на сваёй зямлі?

— Цікавая гістарычная паралель…

— Так… А яшчэ ў СІЗА на Валадарскага я чытаў «Новую зямлю» Коласа. Фактычна адчыніў наноў для сябе гэты твор. Прачытаў, дарэчы, калі даведаўся, што дзядзька Якуб пачаў пісаць яе ў тым самым Пішчалаўскім замку, які пабудавалі рускія цары, а наша адміністрацыя ўжо давяла да аварыйнага стану… Калі чытаў, то заўсёды ўяўляў майго цесця Юльяныча: ён амаль з тых жа мясцінаў, што і Колас. Ды і сам вельмі падобны на герояў «Новая зямлі»:

А дзядзька — о, ён акуратны!

Работнік дзядзька наш выдатны:

Ва ўсім парадак і лад любіць

І часу дАрма ён не губіць!..

Разам з сынам у старым музеі ВАВ, Мінск?

«З прагулачнага дворыку выглядаў самалёт на Парыж»

— Ці паўплывала гісторыя са «Справай патрыётаў» неяк на вашу свядомасць, планы?

— Для мяне ўсё гэта, хутчэй, як «пераступіў і пайшоў далей». Смешна, калі нехта кажа з боку: «Воооо! Дык зараз табе за мяжу можна ехаць! Гэта ж палітыка!» Зняволеныя, з якімі сядзеў, напрыклад, сітуацыю адно ў гэтым ключы бачылі: разумелі, што палітыка, але выснова адна — дарога на Захад адчыненая. ?

— Што плануеце далей?

— Калі здымуць падпіску, абавязкова хачу куды-небудзь з’ездзіць у падарожжа ўсёй сям’ёй. Цікава, што 29 сакавіка сёлета жонка мелася ў Парыж ляцець, а мяне зачынілі. Я лічыў, што ёй варта ляцець, нават самалёты выглядаў падчас ранішніх прагулак у СІЗА: неба, хоць і закратаванае, але бачна было. Са мной чалавек сядзеў з Нацбанку, дык ён казаў, што раз на квартал лятаў раней у Парыж, таму вось гэты менавіта рэйс (паказваў пальцам у неба) акурат і мае быць — на 10.40, здаецца. Я глядзеў і думаў: «Вось, жонка паляцела…». Але, як апынулася пасля, яна ад той паездкі адмовілася.

Хочацца ў загарадным доме рамонт дарабіць, лазню збудаваць, бо без лазні сяброў запрашаць неяк несалідна (смяецца). Ехаць не хочуць! Таму, планаў багата.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]