Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

«Прысягаю перад Госпадам, Бацькаўшчынай і беларускім народам»

26.11.2017 общество
«Прысягаю перад Госпадам, Бацькаўшчынай і беларускім народам»

У Слуцку адзначылі ўгодкі паўстання за незалежнасць

«Пайшлі паміраць, каб жыла Бацькаўшчына» - прыблізна месяц случакі са зброяй у руках бараніліся ад бальшавікоў, праліваючы кроў за самастойнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. Цяпер жа герояў барацьбы за незалежнасць улады незалежнае Беларусі не шануюць. Акцыі памяці ладзяць партыі ды грамадскія арганізацыі, перадае belsat.eu.

«Прысягаю перад Госпадам, Бацькаўшчынай і беларускім народам».

Такую прысягу зачытвалі слуцкія паўстанцы ў халодным лістападзе 1920-га года. Тыя, хто не згадзіўся скарыцца чужынскай навале і ўзяў лёс свайго краю ва ўласныя рукі.

«Слуцкі Збройны Чын – гэта чын змагання за нашу незалежнасць, якой, як бачыце, ужо сто гадоў», – тлумачыць святар Леанід Акаловіч.

Гісторыкі ацэньваюць, што ў Слуцкім збройным чыне ўзялі ўдзел да 15-ці тысячаў чалавек, сярод якіх толькі 4 тысячы вайскоўцаў. Рэшта – беларускія сяляне, якія ахвотна падтрымалі барацьбу за незалежнасць.

Больш за месяц беларусы пры нястачы ўзбраення і амуніцыі змагаліся з бальшавікамі на лініі фронту ў 60 кіламетраў.

Цяпер, як і штогод, прадстаўнікі апазіцыйных партыяў ды грамадскіх арганізацыяў прыехалі ў Слуцк, каб ушанаваць памяць герояў.

«Хацелася б зрабіць нешта карыснае, каб Беларусь была беларускай. А не нейкай калоніяй», – кажа Сяргей Мазур з «Маладога фронту».

«Гукнем ва ўвесь голас, каб пачулі ў Чырвоным Доме, выканкамах і па ўсёй Беларусі», – заклікаў падчас акцыі Павел Севярынец з БХД (Беларуская Хрысціянская дэмакратыя).

Улады ж, у адрозненне ад актывістаў, ушаноўваць герояў ня толькі не жадаюць, але і перашкаджаюць. Гэтак, дарогаю, у вёсцы Семежава, дзе быў сфармаваны Грозаўскі полк войска Беларускае Народнае Рэспублікі, міліцыянт папярэдзіў людзей з нацыянальнымі сцягамі, што іхная акцыя – недазволеная, а ў самым Слуцку, насуперак традыцыі, улады змянілі маршрут шэсця.

«Відавочна, з Менску прыйшло распараджэнне – на цэнтральную вуліцу не выпускаць удзельнікаў адзначэння, каб усё ж такі гэтую памяць вынішчаць. Палавінчатае рашэнне прынятае – нібыта дазвол, але акцыя ў парку – падалей ад вачэй людзей», – кажа намеснік старшыні партыі БНФ Аляксей Янукевіч.

Палавінчатае рашэнне прынятае – нібыта дазвол, але акцыя ў парку – падалей ад вачэй людзей.

Яшчэ адная акцыя памяці адбудзецца заўтра – яе арганізоўвае Кансерватыўна-хрысціянская партыя БНФ. У нядзелю 26-га лістапада а 15-ай гадзіне сябры партыі збяруцца на мітынг у Гарадскім парку культуры, папярэдне зладзіўшы шэсце.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]