Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Рада БНР призвала организовывать белорусскую власть на местах

28.11.2017 общество
Рада БНР призвала организовывать белорусскую власть на местах

Призыв Рады БНР совпал с вооруженной борьбой героев Слуцкого восстания.

28 ноября 1918 года опубликована грамота Рады Белорусской Народной Республики с призывом организовывать местные Белорусские Рады в связи с уходом из Беларуси немецкой армии. Призыв Рады БНР совпал с началом Слуцкого вооруженного восстания.

Сайт Charter97 приводит текст грамоты Рады БНР полностью и без изменений:

«Народзе Беларускі і ўсе народы Беларускай зямлі!

Слухай голасу тваіх прадстаўнікоў, што працуюць тваім імянем і дзеля твайго шчасьця.

Шмат сотняў гадоў панавалі на Беларусі чужынцы, а працоўны народ наш гібеў у зьдзеку, няволі і цемнаце. Бесканечныя войны палівалі нашую старонку рэкамі крымі, а звадкі між народамі і верамі ў самой Беларусі атручвалі дух народны, зьнішчалі ўсе здабыткі культуры і не давалі тварыцца новым. Аж зразумелі ўрэшце лепшыя сыны Беларусі, што прычына ўсіх няшчасьцяў – гэта палітычны заняпад народу Беларускага, яго няволя і пакора, і прагалосілі яны на ўсю Беларусь, што павінен устаць Беларускі народ, скінуць путы няволі і з парабка гаспадаром зрабіцца на сваёй зямлі.

Разыйшоўся голас гэты па Беларусі і абудзіўся Народ. І на вялікі ўсенародны сход, які адбыўся ў сьнежні месяцы 1917 г. у Менску і называецца Ўсебеларускім Зьездам, прыслаў Народ Беларускі каля дзьвюх тысяч чалавек сваіх лепшых прадстаўнікоў з усіх частак, усіх валасьцей, усіх закуткаў Беларускай Зямлі. Не збаяўшыся цёмных сілаў, што тады панавалі на Беларусі, перад наведзенымі кулямётамі і навіслымі штыкамі сказаў Зьезд волю Народу Беларускаго аб яго будучыні. Народ Беларускі выракаецца сваіх няпрошаных апякуноў. Ён устанаўляе на сваёй зямлі Дэмакратычную Рэспубліку і хоча прамаўляць на сусьветным міравым кангрэсе вуснамі сваіх уласных прадстаўнікоў. Ён творыць войска для абароны свайго права і даручае ўладу ў Беларусі выбранай на зьезьдзе Радзе і яе Спаўняючаму Камітэту.

Паны камісары разагналі Ўсебеларускі Зьезд і шукалі спосабу зьнішчыць Раду Зьезду. Ды не ўлалося гэта ім. Пасьля іхняго ўцёку зь Менску ўлада перайшла да Спаўняючага Камітэту Рады Зьезду і той стварыў тады першае Міністэрства Беларускае – Народны Сакратарыят, а таксама пачаў тварыць беларускае Народнае войска.

Пасьля вякоў няволі ізноў запанаваў на сваёй зямлі Беларускі Народ. Але нядоўгае было гэтае панаваньне. Цераз тры дні прыйшлі ў Менск войскі нямецкага імпэратара. Яны гвалтам адабралі ад Народнага Сакратарыяту ўладу і спынілі яго работу. Патаемна мусіў пасьля таго зьбірацца Беларускі Ўрад, хаваючыся ад нямецкіх жандармаў, але ні на мінуту не забываўся ён аб вялікіх абавязках, на яго Народам узложаных. 9 сакавіка 1918 г. Спаўняючы Камітэт Рады Зьезду выдаў Устаўную Грамату, якая тлумачыла тыя правы працоўнага народу, што выдаў Усебеларускі Зьезд. А 25 сакавіка ён, злучыўшыся з прадстаўнікамі Земстваў і Гарадоў і ўтварыўшы разам РАДУ БЕЛАРУСКАЙ НАРОДНАЙ РЭСПУБЛІКІ абвесьціў Беларусь незалежнай і вольнай Дзяржаваю, каб не дазволіць далей чужынцам камандаваць Беларускім Народам, разрываць яго на часткі ды гандляваць Беларусьсю на сусьветным рынку. Так былі скінуты зь Беларускага Народу апошнія путы няволі, якія ціснулі яго празь вякі.

Ішоў час, але не зьменшаўся ўціск нямецкага імпэратарскага Ўраду. З усяго краю надыходзілі да Рады Беларускай Народнай Рэспублікі скаргі і пратэсты проці гэтага ўціску. (…) Рада некалькі разоў зьвярталася да нямецкага ўраду, просячы, каб той прызнаў Беларускі Народ вольным і незалежным і даў яму можнасьць самому ўпраўляць сваёю зямлёю. Нямецкі ўрад кожны раз адказываў адмоўна.

Тым часам у Нямеччыне сталася рэвалюцыя, і нямецкае войска ня хоча больш аставацца ў нашай зямлі, зь якой гэтак несправядліва зрабіў яго даўнейшы імпэратарскі ўрад. Беларусь ізноў астаецца вольнаю і яе ўрад мае абвесьціць выбары да Беларускага Ўстаноўчага Сойму, які сваім голасам умацуе правы народу і ўстановіць дзяржаўны лад Беларусі. Але хоць шмат зьмяніла рэвалюцыя, ды не зьмяніла яна нешчасьлівай долі Беларускай. Ня хочуць панаехаўшыя ў наш край чужынцы выпускаць са сваіх рук лейцаў, у якіх трымалі дагэтуль Беларускі Народ. У Менску, у Кіеве разам з нашымі адступнікамі яны твораць фальшывыя ўрады і крычаць аб сваім праве на панаваньне над Беларускім Народам, аб тым, што Беларусь ніяк ня можа быць вольнаю, а павінна канечне ісьці зноў у ярмо. Пры гэтым яны не шкадуюць выдумак, каб ачарніць Раду Рэспублікі і словамі сваімі апаганіць яе працу. Уся мэта гэтых людзей – пасварыць беларусаў між сабою, а пасьля, абясьсіліўшы іх, аддаць у даўнейшую няволю, пад панаваньне новага цара і яго чыноўнікаў.

Рада Рэспублікі аднак верыць у сьветлы і здаровы розум народу Беларускага і ўсіх дэмакратычных народаў Беларусі, якія не дадуць сябе ашукаць хітрым ворагам Рэспублікі. Яна вядзе далей сваю працу (…)

Перад сьвітаньнем новага дня, які суліць нашай Бацькаўшчыне культурны росквіт і дзяржаўную незалежнасьць, павінны абудзіцца ўсе жывыя дэмакратычныя сілы Беларусі. Усе, хто хоча бачыць сваю многапакутную Бацькаўшчыну – Беларусь вольнай, багатай і шчасьлівай, усе хто хоча, каб працоўны народ Беларусі ня знаў больш зьдзеку над сабою і няволі, няхай усюды злучаюць свае сілы, СТВАРАЮЧЫ НА МЕЙСЦАХ БЕЛАРУСКІЯ РАДЫ і зьвязуючы іх з Радаю Рэспублікі. Толькі ім, гэтым арганізацыям працоўнага Народу Беларусі, належыць цяпер, да созыву Ўстаноўчага Сойму, улада на мейсцах, а ня Земству, не чыноўнікам, не ўсякім самазванцам і чужынцам. Толькі на іх павінен апірацца Беларускі Народны Ўрад у сваёй чыннасьці. Сам народ, абуджаны рэвалюцыяй, няхай бароніць сваю волю і незалежнасьць, права на сваю родную зямлю і мейсца на сьвеце сярод усіх Народаў.

Чувайце грамадзяне Беларускай Народнай Рэспублікі! Надыходзе гадзіна апошняга суду над народамі. Няхай жа не пагасьне ў сэрцах вашых жывы агонь замілаваньня да волі і агульна-грамадзянскага шчасьця.

Няхай жыве незалежная Беларуская Народная Рэспубліка!

Няхай жыве працоўны народ Беларусі і салідарнасьць вольных народаў!

Няхай растуць Беларускія сялянскія і работніцкія Рады па ўсёй Беларусі!

Рада Беларускай Народнай Рэспублікі.

21.11.1918

м. Менск»

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]