Беларускі музыкант выступіў на адным з самых значных у свеце бізнес-адукацыі мерапрыемстве.
Беларускі выканаўца UZARI выступіў у Маскве на Synergy Global Forum — адным з самых значных у свеце бізнес-адукацыі мерапрыемстве.
На адной з самых буйных пляцовак Расіі — СК "Алімпійскі" UZARI выступіў разам з такімі сусветнымі знакамітасцямі, як Нік Вуйчыч, Рычард Брэнсан, Олівер Стоўн, Далай-Лама XIV, Нассім Нікалас Талеб і інш. Гасцямі імпрэзы сталі больш 19 500 удзельнікаў з усяго свету, пiша novychas.by.
Спявак апублікаваў у Instagram відэа свайго выступу і напісаў пост:
Публикация от Uzari Nawrocki (@uzarinawrocki) Ноя 30 2017 в 10:33 PST
“Я ўдзячны ўсім, хто прымаў удзел у гэтай імрэзе. Самае прыемнае, што адбылося, дык гэта тое, што людзі няведаўшы беларускай мовы, падтрымлівалі вельмі моцна, казалі шмат прыемных слоў і зрабілі для сябе адкрыццё. Я даўно зрабіў вынік, а што адкажыце вы, паважаныя івэнтары, прадюсары, і дзеячы сучаснага музычнага мастацтва?! Ці сапраўды вы думаеце, што музыка не мае мяжы і працуеце шчыра? А можа быць вы проста жадаеце лёгка зарабляць грошы і не дакранацца да нашай роднай культуры? Тады не кажыце ніколі, што ў нас няма магчымасцяў зрабіць па-свойму, па-беларуску. Вы проста гэтага не хочаце і не робіце. Таму і людзі не маюць выбару” – UZARI.
Зачыніў двухдзённы зорны марафон абсалютны чэмпіён свету па боксе, аўтар бэстсэлера «Хуткасць даверу. То, што змяняе ўсё» Майк Тайсан.
«Думаю, што наш выступ на адной сцэне — не выпадак, а толькі першы крок да супрацоўніцтва», — заінтрыгаваў UZARI.