Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

«Крамбамбуля» ўводзіць свае ордэны і медалі

07.12.2017 общество
«Крамбамбуля» ўводзіць свае ордэны і медалі

Атрымаць іх можна будзе падчас канцэрту «Партызаны каляднага лесу».

Гурт (і партызанскі атрад) «Крамбамбуля» прадставіў здымкі ўзнагарод, якія можна будзе атрымаць ад музыкаў 21 снежня ў Prime Hall падчас святочнага канцэрту «Партызаны каляднага лесу». Намінаваць сябе ці блізкага чалавека на ордэн ці медаль можа кожны беларус, піша novychas.by.

Агулам прадстаўлена пяць узнагарод: «Ордэн Зялёнага дуба», «Ордэн Дзеда Талаша», «Ордэн Міколкі Паравоза», медаль «За Калядны настрой», медаль «За нашу і вашу свабоду». З 2015 года «Крамбамбуля» жыве ў лесе. Натуральна, што там бракуе жалеза, таму ўзнагароды выраблены з дрэва.

– Ідэя ў тым, каб узнагародзіць людзей па выніках года за нейкія простыя чалавечыя дасягненні на асабістым, сямейным ці працоўным узроўні. За тое, пра што не напішуць у СМІ, – каментуе камандзір атраду Лявон Вольскі, які таксама з’яўляецца дызайнерам узнагарод.

Каб намінаваць сябе ці каго іншага на ўзнагароду «Крамбамбулі», дастаткова апублікаваць партрэтнае фота кандыдата ў сацсетках (Facebook, VK, Instagram, Twitter) і разам з ім пераканаўчую гісторыю дасягненняў у гэтым годзе, абавязкова дадаўшы хэштэг #krambambula2112, каб можна было адсачыць і сабраць усіх намінантаў.

Апошні дзень высоўвання кандыдатаў – 17 снежня. Пяць пераможцаў вызначаць удзельнікі гурта. Кожны атрымае па два запрашальнікі на канцэрт і будзе ўрачыста ўганараваны першымі ардэнамі і медалямі ад гурта «Крамбамбуля» на сцэне.

21 снежня ў межах праграмы «Партызаны каляднага лесу» гледачоў чакаюць лепшыя песні «Крамбамбулі», канцэптуальнае сцэнічнае шоў і кілатоны навагодняга настрою. Квіткі можна набыць на сайце і ў касах Kvitki.by, а таксама на сайце Primehall.by і ў касах клуба.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]