Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

З’езд маўклівых геніяў

14.12.2017 общество
З’езд маўклівых геніяў

Цяжка абмінуць такую тэму, як з'езд навукоўцаў. Эфір перапоўнены, але чым?

Праўда, першы дзень з’езда кволенька цікавіў прэсу , яно і зразумела найгалоўнейшы навуковец да форуму яшчэ не дайшоў. Другі дзень узыйшло не толькі сонца, на трыбуну ўзняўся і Аляксандр Лукашэнка. Планавалася, што да абеду выступяць восем чалавек, удалося толькі чатыром, час астатніх, выходзіць, “з’еў” Аляксандр Рыгоравіч. І гэта яшчэ мяккі варыянт, бо кандыдатаў у дэпутаты пры адборы пужалі, што прыдзецца сядзець у залі без права выхаду аж сем гадзін. Куды ні заглянеш, усюды – цытаванне і тлумачэнне выказванняў Аляксандра Рыгоравіча.

Сягоння, у поўдзень на сайце Нацыянальнай акадэміі навук, была толькі чэзлая інфармацыя аб адкрыцці з’езда – пазаўчарашняя свежасць (і гэта ў краіне, якая збіраецца перавярнуць увесь свет сваёй суцэльнай айцішнасцю!), мне ж карцела даведацца, хто яшчэ выступаў з трыбуны з’езду, апроч Аляксандра Рыгоравіча.

Няўжо зноўку ўвесь шум-тлум рабіўся дзеля сола аднаго чалавека, які і так кожны дзень забівае эфір парадамі, меркаваннямі, пагрозамі?

Па драбніцах збіраю інфармацыю. Знаходжу кароткія згадкі з раніцы на сайце самай саліднай газеты, што дзяржсакратар Рыгор Рапота падзяліўся думкай аб тым, што навука – вялікая сіла, асабліва ў межах Саюзнай дзяржавы.. Што і казаць, адкрыццё Амерыкі.

Дэпутат «палаты прадстаўнікоў» Ігар Марзалюк прапанаваў правесці кангрэс беларускіх гісторыкаў і узмацніць ролю беларускай мовы – выкладаць на ёй гуманітарныя прадметы. Хоць нешта нетрафарэтнае, хаця любоў да правядзення з’ездаў, кангрэсаў (мо шчэ і на «Лініі Сталіна»?) – не айцішны стыль.

З некаторым здзіўленнем даведаўся, што ад урада навуку накіроўвае Уладзімір Сямашка, з імем якога цесна звязаны шэраг правалаў у эканоміцы. Няўжо яму будзе даручана рэфармаванне Беларусі ў IT- краіну? Будзе, як з апрацоўкай драўніны, як з рэканструкцыяй падшыпнікавага завода.

Адзін з палымяных заклікаў Аляксандра Лукашэнкі: «Необходимо, чтобы в ответ громко и четко звучал голос авторитетного ученого-государственника. Сколько из тех тысяч наших ученых-государственников знает народ? Где они, эти ученые-патриоты, которые должны защитить государство в этой информационной войне?»

І сапраўды, дзе ж тыя, што дбаюць пра дзяржаву?

Урэшце рэшт і сам Аляксандр Лукашэнка нібыта разумее, што да чаго: «Но хочу подчеркнуть, что съезд - это не площадка для перечисления своих успехов и радужных самоотчетов. Прежде всего, это возможность мозгового штурма, мобилизации интеллектуальной элиты нашего общества на решение наиболее перспективных, актуальных проблем. Кто, как не вы, можете объективно оценить реальное состояние дел и найти наиболее оптимальные пути их решения? Ведь надо признать, что не все из намеченного I Съездом удалось выполнить».

Праўда, ён звыкла кажа адно, а робіць другое.

Не знайшлося аніводнага навукоўца, хто б абгрунтавана, кваліфікавана сказаў што-небудзь не зусім ласкавае ў адрас аўтара ўсіх перамог і правалаў: «Не тое выробіце і не так!»

Навука – гэта ўвогуле барацьба школ, пазіцый, меркаванняў, падыходаў. У гэтым сэнсе з’езд навукоўцаў – змарнаваны час.

Узгадваецца даўні час: 50-годдзе Белдзяржуніверсітэта, урачыстае пасяджэнне ў Палацы спорту. У прэзідыуме Петр Машэраў і ўсе астатнія вялікія начальнікі. Доўгія, нудныя даклады, выступы. Сонная атмасфера ў залі. І вось да мікрафона падыходзіць Леў Арцімовіч, знакаміты савецкі фізік, выпускнік БДУ з даваеннага часу. Не магу дакладна цытаваць ягоны выступ, але сэнс дакладны, калі няма чаго сказаць, то не балбачы. Самая лепшая прамова – кароткая. Я віншую калектыў універсітэта з юбілеем! Шчасця ўсім, поспехаў!

Зала ўзарвалася шквалам воплескаў, куды і сон дзеўся.

На цяперашнім з’ездзе навукоўцаў авацыя нібыта ўзнікла адзін раз, пасля выступу кіраўніка расійскай Акадэміі навук Аляксандра Сяргеева. Паслужлівыя журналісты адзначалі, што гэта прамова выклікала захапленне Аляксандра Рыгоравіча.

Чым жа ён так дагадзіў? Тым, што ўпёрта называў Беларусь Белоруссіей? Альбо тым, што гаварыў аб развале расійскай навукі? Аб зніжэнні ролі Акадэміі навук?

«Вы знаете, что в 2013 году роль Российской академии наук была существенно уменьшена, Академия наук была лишена институтов, и сейчас, по прошествии этого периода реформирования, встает вопрос, а как же нам роль Академии наук повышать».

Хутчэй за ўсё тым, што моцна хваліў гаспадара з’езду і казаў пра неабходнасць цеснай супрацы? У адказ Аляксандр Лукашэнка, цытую загаловак з газеты «Московскій комсомолец», наабяцаў «три короба».

Але ж калі аутсайдэр абдымаецца з аутсайдэрам, цяжка ім будзе выбіцца ў лідэры.

Леанід Заіка, якому ж, канешне, не далі б слова на форуме, так ацаніў задачы, пастаўленыя перад навукоўцамі: кіраўнік дзяржавы патрабуе стварыць чатырохкутнае кола!

Замест плануемага мазгавога штурму адбылося іншае: навукоўцам накАпалі на мазгі.

Мікалай Галко, Фэйсбук

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]