Паэту споўнілася 70 гадоў.
Адзначыць юбілей творцы Алеся Разанава ў менскай кнігарні «ЛогвінаЎ» сабраліся прыхільнікі ягонай творчасці, сябры і калегі, перадае «Радыё Рацыя».
– Ідзе дыялог чалавека, асобы, паэта з іншай інстанцыяй, з іншай велічынёю, з боскай велічынёю – вось гэта і ёсць прынцып, умова такога паэтычнага пісьма, натхненне, калі хочаце. Без яго гэта вершаскладанне, пісьмо, але ратунак паэзіі, што яна выходзіць на нейкі рубеж, да нейкай мяжы і там адбываецца сутворчасць, размова з немагчымым, - гаровыць юбіляр.
Падчас юбілейнай вечарыны прайшла прэзентацыя новай паэтычнай кнігі Алеся Разанава «З маланкай у сэрцы».