Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Яўген Вапа: 100-годдзе БНР – вельмі важная падзея для беларускай меншасці ў Польшчы

21.12.2017 общество
Яўген Вапа: 100-годдзе БНР – вельмі важная падзея для беларускай меншасці ў Польшчы

Жорны гісторыі хутка меляць тых, хто не дбае пра сваю гісторыю.

«Іншыя народы доўга выбіваліся з «хваробы» этнаграфізму», – адзначае ў каментары «Радыё Рацыя» старшыня Беларускага саюза ў Польшчы Яўген Вап.

– 100-годдзе Беларускай Народнай Рэспублікі – гэта вельмі важная падзея для беларускай меншасці ў Польшчы. Нягледзячы на розныя антыбеларускія і крызісныя сітуацыі, якія адбываюцца ў самой Беларусі, ушанаванне і ўзгадка пра тыя важныя падзеі з’яўляецца нашым абавязкам. Зараз у свеце жорны гісторыі так хутка меляць тых, хто не дбае пра сваю гісторыю. Быць без роду і без племені – гэта першая прыкмета рабства. Беларусам можна быць і пад Бобрай ды Драгічынам над Бугам, можна быць беларусам і ў Полацку ды Менску. Можна жыць у розных дзяржавах, напрыклад, Літве ці Латвіі. Быць беларусам палітычным і гістарычным дае значна больш шансаў на аборону. Многія хацелі б, каб мы сышлі да рэгіяналізму і этнаграфізму. Іншыя народы доўга выбіваліся з «хваробы» этнаграфізму і рэгіяналізму. Стварэнне Беларускай Народнай Рэспублікі паказала адно, што беларусы – гэта не жменька людзей, якія жывуць у розных месцах. Межы этнагарафічнай Беларусі маглі б быць не меншымі за межы палітычнай Беларусі.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]