Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Як знакаміты князь Віцебскі апынуўся ў Новым Ёрку

26.12.2017 общество
Як знакаміты князь Віцебскі апынуўся ў Новым Ёрку

Манумент Альгерду ў Віцебску — адзін з самых удалых конных помнікаў у Беларусі.

Мы ўжо прызвычаіліся да велічнага і самага удалага з конных помнікаў на абшарах нашай Бацькаўшчыны. Я маю на ўвазе помнік Альгерду, што размясціўся ля віцебскай Ратушнай плошчы. Дарэчы, наконт самага ўдалага помніка на Беларусі, гэта не толькі маё прыватнае меркаванне, але і многіх іншых мастакоў і скульптараў.

Але няшмат хто ведае, што помнік яго старэйшаму сыну князю Віцебскаму, Вялікаму князю Вялікага княства Літоўскага, каралю Рэчы Паспалітай Уладзіславу Ягайла стаіць у самым сэрцы Амерыкі, ў Нью-Ёрку.

Як бачым, вобраз сына нашмат больш грозны, чым бацькі, хаця Альгерд быў таксама ваяка яшчэ той! Ягайла трымае ў ободвух руках перакрыжаваныя грунвальдскія мячы.

Канешне, той, хто ведае гісторыю Бацькаўшчыны, зразумее сімволікуцу гэтых двух мячоў. Гэта перамога Кароны Польскай разам з Вялікім Княствам Літоўскім над грозным супраціўнікам нямецкім Тэўтонскім ордэнам ў 1410 годзе. Доказ гэтага мы і бачым на пастаменце. Гэта словы, выбітыя на граніце. Дарэчы, мячы гэтыя сапраўды Вялікі магістр тэўтонскага ордэна выслаў Ягайлу ды Вітаўту як абвяшчэнне вайны.

Кароль Ягайла. Уладзіслаў Ягайла, кароль Польшы, Вялікі князь літоўскі. Заснавальнік свабоднага Саюза людзей Усхода Цэнтральнай Еўропы. Пераможца над тэўтонскім агрэсарам пад Грунвальдам 15 чэрвеня 1410 года.

Асабліва мне да сэрца словы «…свабоднага Саюза людзей Усхода Цэнтральнай Еўропы»

Цікавы лёс гэтага манумента. Ён быў створаны да Сусветнай выставы 1939 года ў Нью-Ёрку скульптарам Станіславам Астроўскім. Польская дэлегацыя, якая прыехала на цырымонію адкрыцця, з-за пачатку Другой сусветнай вайны засталася ў Злучаных штатах разам з так і не адкрытым помнікам.

У 1945 годзе манумент усталявалі на гранітны пастамент, і да сённяшняга часу ён упрыгожвае плошчу Цэнтральнага парка Нью-Ёрка.

Игорь Куржалов, vkurier.by

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]