Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Мацей Радзівіл ухваліў калекцыю беларускага адзеньня з партрэтамі сваіх продкаў

27.12.2017 общество
Мацей Радзівіл ухваліў калекцыю беларускага адзеньня з партрэтамі сваіх продкаў

Mark Formelle пачаў продаж адзеньня з Радзівіламі і Сапегам.

Беларускі брэнд Mark Formelle паведаміў пра паступленьне ў продаж баек з прынтамі «радзівілаўскай» калекцыі, перадае svaboda.org.

Маладыя дызайнэркі Анастасія Васючэнка і Марыя Старыкава сёлета распрацавалі сэрыю цішотак і баек, прысьвечаную роду Радзівілаў і барока на землях Вялікага Княства Літоўскага, прэзэнтавалі яе на Fashion Week у канцы кастрычніка. На прынтах Мікалай Радзівіл Чорны і Барбара Радзівіл, а таксама Леў Сапега выяўленыя ў сучасных гарадзкіх вобразах — гэткія гіпстэры.

Дызайнэркі перамаглі на леташнім конкурсе «New Names» у межах Belarus Fashion Week з калекцыяй гарадзкога адзеньня «Крок», ілюстраванага беларускімі прымаўкамі. Перамога дала ім магчымасьць выдаць уласную прамысловую калекцыю адзеньня разам са спонсарам конкурсу Mark Formelle.

Праект прынтоў удалося паказаць і сапраўднаму Радзівілу: 27 лютага князь Мацей Радзівіл прэзэнтаваў у Нацыянальным мастацкім музэі выставу пра свой род, а пасьля прэзэнтацыі ацаніў эскізы. Выявы ён ухваліў і пажадаў дызайнэрам удачы.

Публикация от Mark Formelle (@markformelle) Дек 20, 2017 at 5:45 PST

Публикация от Mark Formelle (@markformelle) Дек 19, 2017 at 10:33 PST

Последние новости:
Путин лжет 23.11.2024 Путин лжет
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]