Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Пад знакам БНР і Магдэбурскага права

28.12.2017 общество
Пад знакам БНР і Магдэбурскага права

У Горадні прэзэнтавалі патрыятычныя календары на 2018 год.

У Горадні прэзэнтавалі два календары на 2018 год. Прафэсар Аляксей Пяткевіч выдаў настольны перакідны каляндар, а малады гісторык Аляксандар Перагудаў прадставіў выданьне, прысьвечанае 450-м угодкам гравюры Мацея Цюнта «Сапраўднае адлюстраваньне гораду Гродна ў Літве», перадае svaboda.org.

Пад знакам БНР

Прафэсар Аляксей Пяткевіч выдаў ужо дзявяты па ліку настольны перакідны каляндар. Асноўныя падзеі і асобы, пра якія ўзгадваецца ў ягоным календары, зьвязаныя з Гарадзеншчынай.

Прафэсар Аляксей Пяткевіч выдаў настольны каляндар

Паводле прафэсара Пяткевіча, самая галоўная дата 2018 году — стагоддзе Беларускай Народнай Рэспублікі. Ёй прысьвечана тытульная старонка календара, а кожны месяц даецца інфармацыя пра аднаго зь дзеячоў БНР.

«Тэма стагоддзя БНР праходзіць праз увесь год, бо ўрад БНР знаходзіўся і ў Горадні, горад называюць сталіцай БНР — гэта самая значная дата майго календара», — кажа прафэсар Пяткевіч.

Наданьне Магдэбурскага права як асноўная падзея для Горадні

Гарадзенскі гісторык Аляксандар Перагудаў выдаў каляндар упершыню. Ён прысьвяціў яго 450-м угодкам гравюры Мацея Цюнта (Matthias Z?ndt) «Сапраўднае адлюстраваньне гораду Гродна ў Літве». Ягоны каляндар нагадвае трансформэр, дзе чытач можа абраць ня толькі патрэбны месяц, але і адзін з 18 фрагмэнтаў гравюры Цюнта. У календары падаецца 12 самых важных падзей з гісторыі Горадні — па адной на месяц.

Гісторык падкрэсьлівае, што адмыслова зьвязаў назву календара з гравюрай Цюнта, бо гэта першая выява беларускага гораду, якую пабачылі ў краінах Эўропы.

«Адной з найважнейшых падзей гісторыі Горадні, прадстаўленай у календары, я назваў бы наданьне гораду Магдэбурскага права ў 1496 годзе. Дарэчы, гісторыкі дагэтуль спрачаюцца, у якім менавіта месяцы было нададзена Магдэбурскае права Горадні, але вядомы дакладны год», — кажа Перагудаў.

Календары выдадзеныя на беларускай мове гарадзенскім выдавецтвам «Юрсапрынт».

Аляксандар Перагудаў
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]