Паэт Уладзімір Някляеў напiсаў вiншаванне ад Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу ў вершах.
Поэт i палiтык Уладзімір Някляеў павiншаваў беларусаў з надыходзячымi святамi:
«Навагодняе віншаванне
Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу
Год Сабакі – год ваўчыны!
Воўк
Быў сімвалам
Айчыны
Беларусаў-Літвіноў,
Вольных духам
Ваяроў!
Дзе цяпер вы, мужыкі?
Дзе Ягайлавы палкі?
Дзе вы ўсе, ваўкі Міндоўга,
Воі годнасці і доўга?
Што сягоння стала з вамі,
Ваярамі, змагарамі?
Як ваўкі ў літвінскім краі
Вырадзіліся ў зайцоў?!.
Вернем, воі, гонар роду,
Вернемся ў сваю пароду –
З 18-га году
І павек усіх вякоў!», - напiсаў Уладзімір Някляеў.