Лiдар гурта «Троіца» распавеў пра белaрускiя традыцыi.
Хто звычайна хадзіў калядаваць? Ці можна назваць беларускае традыцыйнае калядаванне маскарадам, карнавалам? Як спалучаліся ў зімовай традыцыі паганства і хрысціянства? Колькі страваў было прынята ставіць на калядны стол? Пра ўсё гэта і яшчэ шмат пра што іншае вядоўцы «Белсата» Алеся Літвіноўская ды Глеб Лабадзенка пагавораць з музыкам, этнографам, лідарам гурта «Троіца» Іванам Кірчуком.
Каляды (ад лацінскага календы – першы дзень кожнага месяца) – назва цыкла святаў, якія пачынаюцца з 24 снежня.
Этапы Калядаў:
1. Каляда, Святы Вечар, Раство (Хрыстова) – Першая (Посная) Куцця?;
2. Шчодры Вечар (Шчадрэ?ц), Васілле (Святы Васілля), Новы Год – Багатая Куцця;
3. Вадохрышча, Тры каралі (у каталікоў) – Трэцяя (Посная) Куцця;
4. Провады Калядаў.
Куцця?: 1) вечар напярэдадні трох вялікіх святаў: Каляды, Васілля, Вадохрышча; 2) абрадавы стол, які накрываецца ўвечары; 3) абрадавая страва, каша з ячных крупаў (рус. ячменная крупа).
Абрадавыя стравы (рус. блюда) на Куццю (12 страваў або іншая цотная колькасць): куцця, кісель, квас, узвар з сушанай садавіны, селядзец, юшка (рус. уха), поліўка (рус. похлебка), клёцкі, бліны, капуста, арэхі, печыва (рус. печенье).
Стравы на Багатую Куццю: куцця са скваркамі, кілбасы, мяса (смажанае, варанае, печанае), вяндліна (рус. ветчина).
Свята – рус. праздник; святкаваць – праздновать
Варажба? – дзеянні моладзі (і часам гаспадароў), накіраваныя на тое, каб даведацца свой асабісты лёс на будучы год (замужжа і інш.), а таксама даведацца пра ўраджай і дабрабыт у гаспадарцы.
Калядава?нне – абыход з песнямі і віншаваннямі калядным гуртом вёскі вечарам напярэдадні Каляды (25 снежня / 7 студзеня). Калядаваць, каляднікі (калядоўшчыкі, калядоўнікі).
Калядкі – калядныя песні.
Традыцыйныя музычныя інструменты: дуда, бубен, ліра, дудкі, скрыпка, цымбалы, гуслі
Удзельнікі каляднага гурта: Дзед (Зорканоша – той, хто нясе Калядную Зорку), Каза, Мядзведзь, Жораў ці Бусел (рус. журавль, аист), Конь, Цыган і Цыганка, Механоша, Доктар, Салдат, Анёлы (рус. ангелы), Смерць і інш.
Пажаданні, зычэнні (рус. пожелания), віншаванні (рус. поздравления) – гаворацца калядоўшчыкамі гаспадарам на развітанне.
Батлейка – лялечнае (рус. кукольное) прадстаўленне на Каляды на рэлігійны або пабытовы сюжэт.
Паганства = язычніцтва
Продкі – рус. предки