Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Восем простых правілаў, каб захаваць беларускую мову

03.01.2018 общество

Дастаткова зрабіць вельмі нескладаныя крокі.

«Радыё Свабода» сабрала некалькі простых прапановаў, якім чынам можна падтрымаць беларускую мову і пашырыць сфэру яе ўжытку:

Размаўляй па-беларуску. Рабі гэта ў грамадзкіх месцах, на імпрэзах, з прадавачкамі ў крамах і з сваякамі. Мовы ня трэба саромецца.

Выбірай беларускую мову ў сваіх гаджэтах, на сайтах, у банкаматах, у паслугах мабільных апэратараў, Google. Калі сэрвіс прапануе беларускую — рабі выбар на яе карысьць.

Пішы па-беларуску. Сваё імя ў сацыяльных сетках, статусы, лісты і паведамленьні. Няважна, у электронным выглядзе ці на паперы.

Кантактуй з уладамі па-беларуску. Гэта тваё права: звароты, тэлефанаваньні, размовы на прыёмах, дэклярацыі — ужывай беларускую.

Падтрымлівай беларускую культуру. Купляючы кніжкі, наведваючы імпрэзы і выставы, удзельнічаючы ў краудфандынгавых праектах і дабрачынных ініцыятывах.

Беларускую мову — дзецям. Кніжкі, казкі, мультфільмы, маляванкі — усё гэта ёсьць па-беларуску, карыстайцеся ім. Вельмі важна, каб дзеці з самага пачатку ведалі, якая мова родная. Таксама шукай аднадумцаў і стварай беларускамоўныя групы ў садках і клясы ў школах.

Стварай беларускамоўную прастору вакол сабе. Зьмяняй сытуацыю на працы, у сяброўскім асяродзьдзі. Будзь актыўны.

Заклікай іншых рабіць тое самае. Падзяліўшыся гэтай карцінкай, распавёўшы знаёмым.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]