Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Кастусь Езавітаў: Як абвяшчалі БНР

08.01.2018 общество
Кастусь Езавітаў: Як абвяшчалі БНР

Незабыўныя моманты ночы з 24 на 25 сакавіка 1918 году.

Сайт pawet.net надрукаваў успаміны Кастуся Езавітава аб тым як 25 сакавіка 1918 году прымалі Трэцюю ўстаўную грамату аб незалежнасці БНР:

«У ноч з 24-га на 25-е сакавіка 1918 года, у Менску, пасля доўгіх абгавораў і спрэчак, Рада Беларускай Народнай Рэспублікі абвесціла незалежнасць Беларусі ад Расеі і выдала з гэтага поваду «Трэцюю Устаўную Грамату» да жыхарства Беларусі.

Памеры і характар нашага часоліса не даюць нам магчымасці падрабязней спыніцца на гісторыі гэтага акту, а таму мы абмяжуемся толькі галоўнымі фактамі і этапамі, падрыхтаваўшымі гэты гістарычны акт.

...Усебеларускі Кангрэс, які адбыўся 5-18 снежня 1917 года (па старому стылю), абвесціў Беларусь Народнаю Рэспублікаю і абраў Раду Кангрэсу і яе Выканаўчы Камітэт, якім даручыў скласці першы ўрад Беларусі і ўвайсці ў перагаворы з Расійскім і Украінскім урадамі аб фармальным замацаванні федэрацыі з гэтымі Рэспублікамі. Выконваючы даручэнне Кангрэсу, Выканаўчы Камітэт Усебеларускага Кангрэсу ў канцы снежня месяца 1917 года звярнуўся да Масквы і Кіева з прапазыцыямі аб канстытуцыіраванні Федэрацыі. Але і Масква і Кіеў, кожны з розных прычын, прапазыцыю гэтую адкінулі: Масква жадала і надалей панаваць над Беларуссю, як сваёй калоніяй, а Украіна, якая толькішто абвесціла сваю незалежнасць ад Масквы, не жадала сябе звязваць ніякімі новымі дзяржаўнымі звязямі з Маскоўшчынай. Такім чынам працягнутая Беларуссю рука асталася ў паветры.

Беларускае грамадства, лятуцеўшае ў той час аб Усеславянскай Федэрацыі і глядзеўшае на федэрацыю з Маскоўшчынай і Украінай, як на першы крок у гэтым кірунку - было дужа расчаравана гзткім адношаннем да прапазыцый Усебеларускага Кангрэсу і змушана было зрабіць належныя вывады. I вось ужо 31 снежня 1917 года (па стараму стылю, новы стыль ва Беларусі ўведзевы быў з 1га лютага 1918 года) на навагоднім банкеце, які адбыўся ў Менску ў Клубе «Беларуская Хатка», сябрамі Прэзыдыюму Беларускай Вайсковай Цэнтральнай Рады было рашуча пастаўлена пытанне аб абвешчанні незалежнасці Беларусі. Пасля адпаведных прамоў, быў пушчаны ліст з кароткай дэкларацыяй: «Хай жыве Незалежная Беларуская Народная Рэспубліка!» Ліст гэты быў падпісаны ўсімі прысутнымі на банкеце беларускімі дзеячамі.

Гэты банкет і праведзенае на ім, шляхам падпісання ліста, папярэдняе галасаванне канчаткова вырашылі пытанне абвешчання Беларускае Народнае Рэспублікі незалежнаю. Аставалася толькі належным і аўтарытэтным чынан аформіць гэтую важную справу.

Разглядаючы падзеі 1917 і 1918 гадоў на Беларусі, трэба ўвесь час памятаць, што цераз усю Беларусь праходзіў нямецкарасейскі фронт, які адрэзаў Заходнюю Беларусь ад Цэнтральнай і Усходняй Беларусі, ды што ўся Цэнтральная Беларусь была набіта расейскімі вайскоўцамі і рознымі расейскімі грамадскімі арганізацыямі, абслугоўваўшымі армію. У беларускіх гарадах, асабліва ў Менску, дзе стаяў штаб Заходняга фронту, расейская прыезджая інтэлігенцыя ўваходзіла ў значнай лічбе ў гарадскія і нават земскія самаўрады, дзе мела вялікі ўплыў і ў хаўрусе з яўрэйскімі дамаўласнікамі ды польскімі і расейскімі абшарнікамі ўсімі спосабамі перашкаджала працы Выканаўчага Камітэту Ўсебеларускага Кангрэсу.

Прайшло некалькі тыдняў пакуль Выканаўчы Камітэт і Рада Ўсебеларускага Кангрэсу настолькі ўмацаваліся, што здолелі, з дапамогай Беларускай Вайсковай Цэнтральнай Рады, узяць уладу ў Менску ў свае рукі і стварыць першы Урад Беларусі - Беларускі Народны Сакратарыят. Здарылася гэта 19 лютага І918 года, калі Беларуская Вайсковая Цэнтральная Рада, скарыстаўшы абставіны і абапёршыся на беларускіх вайскоўцаў і свядомую моладзь у Менску, захапіла горад і яго ваколіцы ў свае рукі і стварыла ў Менску Беларускую Камендатуру і 1шы беларускі пяхотны полк.

Расейская армія, у якой панаваў тады поўны развал, адступіла на Усход, за Воршу, на лінію Дзвіна-Дняпро і беларусам не перашкаджала. Затое на маладую беларускую ўладу адразу ж зрабілі напад польскія абшарнікі з Паўднёвае Меншчыны, якія мелі ў раёне Бабруйска сканцэнтраваны польскі корпус генерала ДаўбарМусніцкага. Частка гэтага корнуса адразу была кінута на Менск з паўднёвага боку, каб зліквідаваць беларускую ўладу і захапіць Цэнтральную Беларусь і беларускую сталіцу ў польскія рукі. Аднак гэтыя захопніцкія планы палякаў на той раз не ўдаліся, бо хутка ў справу ўмяшаліся немцы, якія павялі наступ на Менск з захаду і акупавалі яго.

Нямецкая акупацыйная армія спыніла беларуска польскія сутычкі ў дужа арыгінальны спосаб: яна абязброіла, як палякаў, так і беларусаў; пры гэтым польскія вайсковыя часткі былі перавезены з Беларусі ў Польшчу, а беларускія вайскоўцы былі інтэрнаваны. Зліквідаваўшы польскую пагрозу, акупацыйная армія не спыніла працы Народнага Сакратарыяту Беларускай Народнай Рэспублікі, які застаўся ў Менску і, не гледзячы на розпыя абмежаванні і перашкоды з боку акупантаў, лічыў сябе і ўважаўся ўсім жыхарствам за адзіную законную ўладу на Беларусі.

Пасля стварэння Беларускага Народнага Сакратарыяту і пераходу ўлады ў рукі беларусаў, расейскія і яўрэйскія партыйныя арганізацыі, а таксама Менскі гарадскі і земскі самаўрады зрабіліся больш лагоднымі і выказаліся за поўнае супрацоўніцтва з Радай Усебеларускага Кангрэсу і яе арганізацыямі Выканаўчым Камітэтам і Беларускім Народным Сакратарыятам. У выніку гэтае беларускае перамогі аказалася магчьшым сканструяваць Беларускі Прадпарламент, які аб'яднаў у сабе: 1) Раду і Выканаўчы Камітэт Усебеларускага Кангрэсу, 2) Беларускую Цэнтральную Вайсковую Раду, 3) прадстаўнікоў ад беларускіх гарадскіх і земскіх самаўрадаў і 4) прадстаўнікоў ад усіх палітычных партый на Беларусі. Створаны на гэткім шырокім прадстаўніцтве Беларускі Прадпарламент быў названы: Рада Беларускай Народнай Рэспублікі. У ёй былі рэпрэзэнтаваны ўсе краёвыя нацыянальнасці, самаўрады, кірункі і партыі, за выключэннем невялічкае групы беларускіх хрысцігаў і абшарнікаў, якія згрупаваны былі каля беларускага абшарніка Рамана Скірмунта і ўскладалі надзею на тое, што сваімі даносамі на Раду даб'юцца ад акупаваўшых Менск немцаў разгону Рады. Немцы, аднак, добра бачылі, што Рада штодзень болей набывае ў Краі папулярнасці і сімпатыяў, а таму разагнаць яе не адважваліся, хаця ж у Радзе і была непажаданая ім сацыялістычная большасць.

Хаця беларускія партыі і арганізацыі мелі ў Радзе большасць, аднак з актам абвешчання незалежнасці Беларусі яны не спяшаліся, бо хацелі каб гэты акт быў вынесены як мага большаю лічбаю галасоў. З гэтай мэтай вяліся адпаведныя перагаворы з партыямі іншых нацыянальнасцяў у Радзе ды разам з тым чакаліся «беларускія рэзервы» з Заходняй Беларусі, якой таксама былі прадугледжаны 10 мандатаў у Радзе БНР.

24 сакавіка з'явіліся ў Раду прадстаўнікі Віленскай Беларускай Рады, лічба беларускіх галасоў павялічылася, апрача таго атрымана была згода на абвешчанне незалежнасці Беларусі ад некаторых расейскіх і яўрэйскіх груповак. I пытанне аб прыняцці дэкларацыі з абвешчаннем незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі было пастаўлена ў парадак дня. Пасля доўгіх спрэчак з расейскімі сацыялістамі рэвалюцыянерамі, польскімі сацыялістамі і некаторымі яўрэйскімі групамі, пад самую раніцу быў зроблены перапынак, а на світанні пераважнай большасцю галасоў была прынята «Трэцяя Устаўная Грамата» з абвешчаннем незалежнасці Беларускае Народнае Рэспублікі.

Калі абвешчаны былі вынікі галасавання, у зале запанаваў урачыстаузняты настрой, беларускія сацыялісты заспявалі рэвалюцыйны беларускі гімн: «Ад веку мы спалі, і нас разбудзілі!...» Уся Рада ўстала і дружна падхапіла гэтую хвалюючую, магутпую мелодыю з яе захопліваючымі, як прысяга, словамі.

У гэты момант праз вокны ўдарылі першыя залатыя праменні наступаючага 25-га сакавіка, і ўся зала афарбавалася ў нейкі містычнаружовы колер. Захопленыя агульным уздымам, нават прадстаўнікі расейскіх с.р. і яўрэі, пасля адспяванага гімну, зрабілі ўрачыстыя заявы, у якіх падкрэслілі, што, лічачыся з стаўшымся фактам, яны таксама ўсімі сіламі будуць падтрымоўваць Беларускую Дзяржаву».

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]