Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Ніна Багінская патрабуе вярнуць ёй дзевяціметровы бел-чырвона-белы сцяг

26.01.2018 политика
Ніна Багінская патрабуе вярнуць ёй дзевяціметровы бел-чырвона-белы сцяг

Нязломная актывicтка працягвае сваю барацьбу.

Грамадская актывістка Ніна Багінская распавяла “Народнай Волі”, як яе абрабавалі ў верасні.

— Спецыяльна да акцыі 8 верасня, якая была прысвечана Дню вайсковай славы, я пашыла 9-метровы бел-чырвона-белы сцяг, — кажа Ніна Багінская. — Натуральна, і сама была на мерапрыемстве. Пасля заканчэння акцыі маладыя людзі, якія неслі палотнішча, аддалі яго мне. Я згарнула сцяг, паклала ў сумку і пайшла да сястры. І тут у раёне плошчы Якуба Коласа да мяне падыйшлі два чалавекі ў цывільным. Яны не паказалі дакументы, але прад’явілі прэтэнзіі да мяне — маўляў, пераходзіла вуліцу не ў тым месцы. Гэта была, натуральна, лухта, бо да пешаходнага пераходу я наогул яшчэ не дайшла. Мне было зразумела, хто да мяне чапляецца.

— Супрацоўнікі спецслужб?

— Я была ў гэтым ўпэўнена. Яны зацягнулі мяне ў машыну, дзе сядзеў міліцыянер і павезлі з плошчы Якуба Коласа да Акадэміі навук. Тым спыніліся ў месцы, дзе было няшмат людзей, і “цывільныя” выцягнулі сцяг з маёй сумкі. Адным словам, скралі дзевяціметровае палотнішча. Я лямант распачала, патрабавала, каб адвезлі ў аддзел міліцыі, але мяне проста выкінулі з машыны на вуліцу і з’ехалі. Пасля гэтага я адправілася ў траўмапункт. Там зафіксавалі пашкоджанні на целе, што мне былі нанесены, а я распавяла медыкам пра сваю гісторыю. Натуральна, яны павінны паведамляць пра такія выпадкі ў праваахоўныя органы, таму ўжо на наступны дзень да мяне прыйшоў міліцыянер, які запісаў паказанні. Акрамя таго, я напісала заяву ў РУУС Савецкага раёна пра напад на мяне і скраданне маёмасці.

— З таго часу прайшло амаль пяць месяцаў. Ці ёсць нейкія вынікі па гэтай справе?

— У Савецкім РУУС ужо тры разы адмовіліся ўзбуджаць крымінальную справу аб крадзяжы маёмасці, а я на гэтыя адмовы пішу скаргу ў пракуратуру. Аў апошнім адказе мне паведамілі, што “пракуратурай Савецкага раёна Мінска рашэнне РУУС скасавана, а матэрыялы накіраваны для правядзення дадатковай праверкі “. Ціха ім гэтую справу закрыць не ўдасца, я іх буду дзяўбці да апошняга.

— Вы — удзельніца практычна ўсіх пратэстных акцый, за што пастаянна атрымліваеце штрафы, але прынцыпова іх не аплочваеце. Колькі ўжо штрафаў назбіралася?

— Калі сума дасягнула 30 тысяч рублёў (каля 15 тысяч долараў), я спыніла падлік. Зараз, напэўна, ужо каля 20 тысяч долараў павінна…

Последние новости:
Путин лжет 23.11.2024 Путин лжет
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]