Інфармацыю пацвердзіў старшыня Інстытута Нацыянальнай Памяці Яраслаў Шарэк.
Сёння, 29 студзеня, дэлегацыя Інстытута Нацыянальнай Памяці на чале з яго старшынём Яраславам Шарэкам прыбыла ў Менск, і карэспандэнт спытаў пра сітуацыю з перайменаваннем вуліцы і ліцэя Тарашкевіча ў Бельску ў рамках кампаніі дэкамунізацыі, паведамле «Радыё Рацыя».
«На гэты момант вуліца Браніслава Тарашкевіча, як і ягоны патранат над ліцэем, застаюцца», — адказаў спадар Шарэк.
На ўдакладняючае пытанне, ці канчатковае гэта рашэнне, Шарэк адказаў: «На гэты момант — так».