Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Славамір Адамовіч: Мяч на полі ўладаў

02.02.2018 политика
Славамір Адамовіч: Мяч на полі ўладаў

Адзіны карысны для ўладаў варыянт – пагадзіцца на прапанаваны аргкамітэтатм план па святкаванні 100-годдзя БНР.

Паэт і грамадскі дзеяч Славамір Адамовіч распавядае «Радыё Рацыя» пра тое, чаму не варта палітызаваць акцыі па святкаванні 100-годдзя БНР.

- Я абсалютна згодны з тымі, хто кажа, што не варта пераўтвараць свята ў палітычную акцыю. Гэта пазіцыя моцных – прапанаваць уладам годны сцэнар. Аргкамітэт па святкаванні падзеі кінуў мяч на поле ўладаў, і зараз ён знаходзіцца там. Іншая справа, куды самі чыноўнікі адпасуюць той мяч. Але, як мне падаецца, тут адзіны карысны для ўладаў варыянт – гэта пагадзіцца на прапанаваны план мерапрыемстваў і маршрут. Падчас свята нікому не патрэбна няўзгодненае маршыраванне альбо пратэст. Уся праца ідзе на тое, што ўлады дадуць пазітыўны адказ на заяўку.

- На ваш погляд, як улады адрэагуюць на тое, што прапануюць арганізатары святкавання юбілея БНР?

- Улады, безумоўна, могуць праводзіць і нейкія свае мерапрыемствы з гэтай нагоды, але ж аргкамітэт заклікаў дзяржаву далучыцца да святкавання. На той жа мітынг няхай прыходзяць чыноўнікі, таксама выказваюць свой погляд на гістарычныя падзеі. Тым больш, што з нагоды гадавіны БНР апошнім часам сталі гучаць розныя памяркоўныя выказванні з вуснаў дзяржаўных дзеячаў. Так што няхай далучаюцца! Тады і далей можна было б казаць пра нейкую рэальную сумесную працу.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]