Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Колькасьць артыкулаў у «Беларускай Вікіпэдыі» дасягнула 150 тысяч

Колькасьць артыкулаў у «Беларускай Вікіпэдыі» дасягнула 150 тысяч

У Вікіпэдыі існуе два разьдзелы па-беларуску: афіцыйным і клясычным правапісам.

Беларускі разьдзел Вікіпэдыі афіцыйным правапісам перайшоў мяжу ў 150 тысяч артыкулаў.

Юбілейным стаў артыкул пра польскага кампазытара Зьбігнэва Прайснэра. У студзені 2018 году самым прагляданым матэрыялам «Беларускай Вікіпэдыі» стаў артыкул пра зборнік Яна Баршчэўскага «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданьнях» — 9 435, паведамляе «Радыё Свабода».

Дзьве Вікіпэдыі на адной мове

У Вікіпэдыі існуе два разьдзелы па-беларуску: афіцыйным і клясычным правапісам. На момант публікацыі «Беларуская Вікіпэдыя» налічвае 150 405 артыкулаў, у разьдзеле Вікіпэдыі тарашкевіцай — 62 136 артыкулаў.

«Беларуская Вікіпэдыя» была заснаваная 12 жніўня 2004 году. Адным зь яе заснавальнікаў стаў вэб-рэдактар «Радыё Свабода» Ўладзімер Каткоўскі. Артыкулы пісаліся клясычным правапісам.

Разьдзел Вікіпэдыі афіцыйным правапісам быў створаны 27 сакавіка, калі моўны падкамітэт фундацыі Wikimedia перанёс артыкулы «клясычнай» Вікіпэдыі на новы дамэн (цяпер be-tarask.wikipedia.org). Папярэдні дамэн «Беларускай Вікіпэдыі» be.wikipedia.org аддалі вікіпэдыстам, якія пішуць афіцыйным правапісам.

Цяпер «Беларуская Вікіпэдыя» налічвае 226 актыўных карыстальнікаў, а над Вікіпэдыяй клясычным правапісам працуе 108 чалавек. Сярэдняя колькасьць правак на старонку ў разьдзеле афіцыйным правапісам — 6,43, тарашкевіцай — 12,35.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]