Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

У Берасці абмяркоўвалі Берасцейскі мір

08.02.2018 общество
У Берасці абмяркоўвалі Берасцейскі мір

Канферэнцыя была прымеркаваная да 100-годдзя падпісання ў крэпасці Брэст-Літоўск мірнай дамовы.

“Берасцейскі мір”, навукова-педагагічная канферэнцыя пад такой назвай адбылася ў Цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя Аляксандра Пушкіна ў Берасці. Яе статус – міжнародны, і прымеркавана яна да 100-годдзя падпісання ў крэпасці Брэст-Літоўск мірнай дамовы, паведамляе "Радыё Рацыя".

Падрабязней кажа мадэратар мерапрыемства і старшыня навукова-педагагічнай суполкі “Берагіня” Віктар Місіюк:

– Вельмі цешыць тое, што з’яўляюцца навуковыя даследаванні, выданні, манаграфіі, ладзяцца гістарычныя фестывалі, канферэнцыі, якія набліжаюць гэтыя падзеі. Таму што пасля Другой сусветнай вайны, пасля іншых шматлікіх падзеяў, ужо тое, што адбывалася 100 гадоў таму, яно падаецца не актуальным. І ўзнікае пытанне пра актуальнасць. Ці патрэбна наогул пра гэта гаварыць? Але гэтыя падзеі, якія адбыліся ў 1918 годзе, маюць сусветную вагу.

Акрамя навуковых дакладаў беларускіх і ўкраінскіх даследчыкаў, на навуковай канферэнцыі з вітальным словам выступіў і Генеральны консул Украіны ў Берасці Анатоль Дзідэнка:

– Перадусім хочацца падзякаваць усім удзельнікам гэтай канферэнцыі. Вялікая праца была ўкладзена ў падрыхтоўку матэрыялаў, асабліва хачу сказаць пра Анатолія Антонавіча Галадашчука, які выканаў каласальную працу, і дай бог, каб яму ўдалося яе давесці да самага канца. Таму што, тое, што мы пачулі з яго спавешчання, гэта сапраўды мае гістарычнае значэнне, гэта тыя гістарычныя звесткі, пра якія раней ніхто не ведаў.

Берасцейская мірная дамова была падпісана 3 сакавіка 1918 году ў Берасці. Дакумент падпісала Савецкая Расея з аднаго боку і Германія, Аўстра-Венгрыя, Турцыя і Баўгарыя – з другога.

“Нягледзячы на розныя ацэнкі гісторыкаў на вынікі гэтай падзеі, можна сказаць, што з гэтай дамовай пачалася новая эпоха. Гэта можна адсачыць па распаду імперыяў і з’яўленню новых, ужо нацыянальных дзяржаваў”, – падсумавалі ўдзельнікі канферэнцыі

Пасля канферэнцыі яе ўдзельнікі накіраваліся ў сядзібава-паркавы комплекс Нямцэвічаў у Скоках.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]