Сорак дзён споўнілася са дня смерці краязнаўца, актывіста Таварыства Беларускай мовы Рыгора Фарманяна.
Сябры Скідзельскай суполкі Таварыства Беларускай мовы надведалі месца яго спачыну на Юр’еўскіх могілках Скідзеля. Перад гэтым удзельнічалі ў памінальнай службе ў мясцовай царкве, паведамляе «Радыё Рацыя».
— Гэта чалавек, які ўсё сваё жыццё займаўся зборам матэрыялаў пра Скідзельшчыну, Гарадзеншчыну, пра іх славутых людзей. У яго вялікі хатні архіў вельмі цікавых, рэдкіх, матэрыялаў, якія ён не толькі сам чытаў і для сябе рыхтаваў, але і дзяліўся з усімі, хто быў зацікаўлены ў гэтым. Свае матэрыялы ён прадаставіў для выдання кніг па гісторыі Скідзеля: «Скідзель. 500 гадоў гісторыі», «Скідзель і яго ваколіцы», - кажа Тацяна Савянкова, старшыня суполкі.
Кніга пра Пятра Сяўрука, патрыёта Заходняй Беларусі часткова таксама складаецца з яго архіўных набыткаў. Сябры ТБМ спадзяюцца, што архівы