Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Фотафакт: Неверагодная кантрабанда на беларуска-польскай мяжы

16.02.2018 общество
Фотафакт: Неверагодная кантрабанда на беларуска-польскай мяжы

Калі б цыгарэты трапілі на рынак, то польская дзяржава страціла б амаль $900 тысяч.

125 тысяч пачак цыгарэт схавалі кантрабандысты ў бляшанках, у якіх павінна была знаходзіцца смала. Кантрабанда знаходзілася ў фуры, якая перасякала беларуска-польскую мяжу праз КПП «Бераставіца-Баброўнікі». Калі б цыгарэты трапілі на рынак, то польская дзяржава страціла б амаль 900 тысяч даляраў па прычыне не аплачаных падаткаў, паведамляе «Польскае радыё».

Кіроўцам грузавіка, які быў накіраваны на падрабязны кантроль, быў 53-гадовы расеец. Паводле дакумэнтаў, у прычэпе знаходзіліся больш за 1,5 тысячы бляшанак з смалой. Тавар прайшоў рэнтген, а калі функцыянэры пачалі падазраваць пра сапраўднае ўтрыманьне бляшанак, пачалі іх адчыняць. Бляшанкі былі фабрычна зачыненыя.

Аказалася, што ў кожнай з іх было схавана па 80 пачак цыгарэт. У бляшанках таксама быў пясок, які павінен быў дадаваць ім вагу. Адкрыцьцё ўсіх бляшанак заняло двое сутак. Аказалася, што ў фуры знаходзіцца 125 тысяч пачак цыгарэт з беларускімі акцызнымі маркамі.

Польскія функцыянэры падкрэсьліваюць, што з такой карпатлівай і дарагой формай кантрабанды, як у гэтым выпадку, яны сустракаюцца нячаста. За такую вялікую кантрабанду пагражае 10 гадоў турмы.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]