Вучні Комплексу школ імя Яраслава Кастыцэвіча ў Бельску Падляскім напісалі дыктоўку па беларускай мове.
Дзень роднай мовы адзначылі таксама і ў Комплексе школ з дадатковым навучаньнем беларускай мовы імя Яраслава Кастыцэвіча ў Бельску Падляскім на Беласточчыне, паведмаляе «Польскае Радыё».
Настаўнікі кожны год стараюцца, каб гэты дзень быў адметным: раней, напрыклад, праходзілі дэкляматарскія конкурсы ці сустрэчы зь беларускімі пісьменьнікамі. А на гэты раз настаўніца беларускай мовы Валянціна Бабулевіч вырашыла правесьці прэзэнтацыю кнігі пра патрона школы Яраслава Кастычэвіча ды беларускую дыктоўку.