Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

У Берасці адкрылася выстава постэраў пра польскую аперацыю НКУС

24.02.2018 общество
У Берасці адкрылася выстава постэраў пра польскую аперацыю НКУС

Выстава праходзіць у Генеральным консульстве Польшчы.

У Генеральным консульстве Польшчы ў Берасці адкрылася выстава постэраў пад назвай «Польская аперацыя НКУС 1937-1938».

Акрамя выставы, на ўрачыстым адкрыцці з дакладамі выступілі гісторыкі з краіны-суседкі: прафесар ксёндз Раман Дзванкоўскі з Любліна і прафесар Войцэх Слешыньскі з Беластоку, перадае «Радыё Рацыя».

Абодва, шмат часу правялі ў архівах, каб даведацца пра маштабы аднаго з эпізодаў – «польскага», пад час «вялікага тэрору» у СССР.

Кажа прафесар, дырэктар музея памяці Сібіры ў Беластоку Войцэх Слешыньскі: — Нехта скажа: «адзін з эпізодаў вялікага тэрору», бо з гледзішча ўсёй трагедыі, якая адбывалася ў тыя часы, гэта — адзін з эпізодаў, польскі эпізод. Такіх нацыянальных аперацый было шмат, але трэба памятаць, што з нашай перспектывы, перспектывы палякаў, польскага народу гэта вялікая трагедыя, бо кожны дзясяты паляк, які жыў тагачасным Савецкім Саюзе, за Рыжскай мяжой, быў расстраляны ў выніку той аперацыі.

Прафесар Раман Дзванкоўскі засяродзіў свой даклад на пытанні рэпрэсій у адносінах да палякаў, каталікоў і каталіцкіх прыходаў на тэрыторыі тагачаснай міжваеннай БССР.

У дыскусію з выступоўцамі ўступіў і берасцейскі краязнаўца Ігар Бараноўскі: — Пад «польскай арганізацыяй вайсковай» праходзілі многія і беларускія і святары і простыя вернікі, і актывісты, і звычайныя людзі. Прафесар Слешыньскі робіць у Беластоку, «культура памяці», тое, што мусіць рабіцца ў нас. Мы мусім вучыцца. Нават калі гэта і не наша гісторыя, але гэтыя гісторыя адбывалася на нашых землях: палякі, каталікі, многія з якіх выехалі з Берасця як тыя габрэі. Дык што, забыць пра габрэяў ці пра палякаў, якія выехалі пасля вайны? Гэта наша гісторыя, мы маем яе ведаць і помніць, тым больш, гэта наша сумежная гісторыя. Большасць расстрэльных альбо ссыльных прысудаў былі за «контррэвалюцыйную дзейнасць», а не за рэлігію. Гісторыкі таксама распавялі пра гэтак званых «лішэнцаў», людзей, якіх не расстралялі, але фактычна пазбавілі мажлівасцяў зарабляць грошы павесіўшы знак «ворага народу» ці «ненадзейнага элементу». «Пэўныя паралелі можна правесці і ў нашы часы, у адносінах да людзей, перакананні якіх ідуць у разрэз з дзяржаўнай лініяй», — дадаў Ігар Бараноўскі.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]