Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Як Дашкевіч ўзяў у амапаўца подпіс у падтрымку беларускай мовы

25.02.2018 политика
Як Дашкевіч ўзяў у амапаўца подпіс у падтрымку беларускай мовы

Цікавы эпізод падчас збора подпісаў у падтрымку беларускай мовы.

24 лютага на неплануемым пікеце Зьміцер Дашкевіч і ягоныя паплечнікі назбіралі 550 подпісаў у падтрымку беларускай мовы. Пра цікавы эпізод актывіст распавядае ў «Фэйсбуку»:

«– Спадар Зьміцер, прывітаньне! – зьвярнуўся да мяне амапавец на чысьцюткай.

– Прывітаньне!

– Як вы думаеце, ці трэба дазвол тут стаяць з подпісамі?

– Думаю трэба.

– І вам дазволілі?

– Так.

– І хто?

– Мне дазволіў стаяць тут Ісус Хрыстос, – адказваю з усьмешкай, але сур’ёзна гледзячы ў вочы.

– Зноў вы за сваё, спадар Зьміцер! – сьмяецца амапавец.

– Канешне, за сваё.

– Але я буду вымушаны паведаміць начальству.

– Калі ласка, вы ўжо трэці, хто будзе паведамляць.

– А што, да вас ужо падыходзілі?

– Канешне.

– І што казалі?

– А што яны мне скажуць, мне ж паставіў тут стаяць Ісус Хрыстос.

Амапавец ужо не сьмяецца. Глядзіць на мяне вельмі сур’ёзна і кажа:

– За мову зьбіраеце?

– За мову.

– І навошта?

– Бачыце, якая сітуацыя, пяцьсот год таму, калі Скарына надрукаваў Біблію, гэта была чацьвёртая ў сьвеце кніга на мове свайго народа. А цяпер ЮНЭСКА ўнесла мову ў сьпіс вымірачых. Адно гэта – прысуд сучаснай беларускай уладзе.

– Ну, давайце мо і я падпішу? – кіўнуў на аркуш амапавец.

– Ну, канешне, падпісвайце, – падсунуў я тэчку.

– І што мне за гэта будзе?

– А што можа быць у Беларусі за падтрымку беларускай мовы?

– Толькі нікому не кажыце, – папрасіў ён падпісваючы.

– Не скажу.

Адбылося неверагоднае – я першы раз у жыцьці загітаваў пад свае ідэі ворага пры нясеньні ворагам службы. У іншыя дні нашая камунікацыя адбываецца іншым чынам, але цяпер мы стаім прыязна размаўляем, амапавец падпісвае мой зварот, а навакольныя і тым больш маладафронтаўцы ня могуць зразумець, што гэта такое робіцца. І я падумаў, а ці праўдзіва гэта будзе, калі мы так і разьвітаемся.

– Паслухайце, Спадар Мікола, – кажу я яму, – а калі вам загадаюць мяне павязаць, вы ж павяжаце?

– Ну, навошта вы так, спадар Зьміцер, – зьніякавеў амапавец, – вы ж тут добра стаіце, я ня бачу нічога забароненага.

– А калі вам загадаюць сфальсіфікаваць на мяне пратакол аб мацяршчыне, а потым ілжэсьведчыць на судзе?

– Спадар Зьміцер, ну навошта вы?

– А вось навошта. Служба ў сілавых структурах у нашай дзяржаве – гэта злачынства перад Богам, бо рана ці позна, але кожнаму дадуць загад фальсіфікаваць ці лжэсьведчыць. Таму, пакуль ня позна, ратуйце душу – бяжыце.

– І куды бегчы, на вашу фабрыку мэблевую?

– А што, на «фабрыку», вазьму ўсіх. Бо вам жа дзяцей трэба карміць?

– Трэба.

– Вось так усе і кажуць. Таму прымаўка і сьведчыць: клопатам пра ўласную сям’ю апраўдваецца любое злачынства. Дык лепш ідзіце мэблю зьбіраць, чым душу ў амапе прадаяцё.

– Нешта людзі радзей падыходзяць? Мо бачаць супрацоўніка ды баяцца?

– Гэта так, бачыце да чаго вы дайшлі – людзі баіцца.

– Добра, тады пайду я.

– Ідзіце, а я застануся, бо мяне тут паставілі, – падміргнуў я яму.

Ён пайшоў, а я застаўся думаць: што гэта было? І як бы паводзіў сябе спадар Мікола ў іншых варунках? Што б зрабіў, каб начальнік ягоны загадаў мяне павязаць? Як бы паводзіў сябе, каб яму загадалі сфальсіфікаваць на мяне пратакол і потым ілжэсьведчыць у судзе? Я вырашыў: не панясу ягоны подпіс сталіністу Карпенку, каб камунякі не палічылі прарыў амапаўскага сумленьня як змову з ідэйным ворагам. Не панясу. Бо так хочацца верыць, што калі амапаўцу Міколу загадаюць сфальсіфікаваць на мяне чарговую справу, ён адмовіцца».

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]