24-га сакавіка беларусы Нью-Ёрку і навакольляў зьбіраюцца разам, каб урачыста адзначыць 100-я ўгодкі абвяшчэньня незалежнасьці БНР.
Сьвяточнае мерапрыемства адбудзецца 24-га сакавіка (субота) 2018 г. у 4W43 Building – SOCIAL HALL па адрэсе 4 West 43rd Street, New York, NY 10017, паведамляе Рада БНР у «Фэйсбуку».
Вашай увазе прапануецца папярэдняя праґрама мерапрыемства:
12:00 Рэґістрацыя
• Буфэт са стравамі нацыянальнай беларускай кухні
• Кірмаш беларускіх сувэніраў да стагодзьдзя БНР
• Выстава гістарычных дакумэнтаў, кніг, пэрыёдыкі, фатаґрафій, твораў мастацтва і іншых артэфактаў
1:00 Афіцыйнае адкрыцьцё
• Прывітальныя словы Старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы
• Прывітальныя словы першага амбасадара ЗША ў Рэспубліцы Беларусь Дэвіда Суорца
• Віншаваньні з Днём Волі ад сяброўскіх арґанізацый і беларусаў сьвету
• Даклад доктара гістарычных навук, прафэсара Інстытуту славістыкі Польскай акадэміі навук Алеся Смалянчука “Ад беларускай ідэі да БНР”
• Даклад прафэсара Wartburg College (Аёва), выканаўчага дырэктара Цэнтра беларускіх дасьледаваньняў (Канзас) Паўліны Сурвілы “Сучаснае значэньне БНР для беларускай ідэнтычнасьці”
2:30 Кава-паўза
Сьвяточная віктарына і лятэрэя з падарункамі
3:00 Культурная праґрама
• Канцэрт
• Гуляньні з народнымі беларускімі сьпевамі і танцамі
Уваход: $38 даляраў (у дзень мерапрыемства – $50), дзеткам бясплатна. У кошт квітка ўключаны ежа і напоі.