Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

«Каханне і Айчына» барда Андрэя Мельнікава

26.02.2018 культура
«Каханне і Айчына» барда Андрэя Мельнікава

Легендарны бард выступіў перад гарадзенцамі.

25 лютага Гродна наведаў легендарны бард Андрэй Мельнікаў з праграмай «Каханне і Айчына», якую прадставіў у этнакраме «Цудоўня». Мельнікаў паходзіць з Рагачоўшчыны, вядомы як стваральнік фестывалю «Талькаўскі фэст» і аўтар шэрагу біяграфій беларускіх культурніцкіх дзеячоў. Андрэй Мельнікаў не толькі заспяваў песні, але і распавёў пра сваё жыццё ды лёс беларускіх паэтаў, перадае «Народная воля».

Так, пра Наталлю Арсенневу Андрэй Мельнікаў адзначыў, што яна прыйшла да Беларусі праз каханне і, у адрозненне ад іншых беларускіх паэтаў, у яе замест «зямелькі» шмат «неба». Узгадаў як у Яраслаўлі, дзе жыў Максім Багдановіч, грамадская супольнасць адстаяла яго старую хату. І цяпер гэта музей слыннага беларускага паэта ў Расіі. Пра тое, што Марк Шагал – гэта не толькі мастак, але і паэт, верны ўсё жыццё адной каханай і аднаму гораду. Пра ўзаемаадносіны Васіля Быкава і Рыгора Барадуліна. Пра цяжкія выпрабаванні Анатоля Сыса, для якога Мінск стаў своеасаблівымі «Курапатамі».

Свае разважанні Андрэй Мельнікаў замацоўваў песнямі слынных беларускіх паэтаў ды ўласнага аўтарства, шэраг з якіх, прыкладу «Казкі», ужо сталі на ўзроўні беларускага фальклору.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]