Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

«Людзі незалежнасці»: у Беластоку ўшануюць памяць Каліноўскага і Балаховічаў

27.02.2018 общество
«Людзі незалежнасці»: у Беластоку ўшануюць памяць Каліноўскага і Балаховічаў

За незалежнасць Польшчы змагаліся таксама і беларусы.

У Беластоку абвясцілі 2018 год – годам «Людзей незалежнасці». Такое рашэнне прынялі радныя горада. Такім чынам яны вырашылі ўшанаваць памяць змагароў розных часоў, звязаных з горадам і рэгіёнам, у тым ліку паўстанцаў 1863-64 гадоў, перадае «Радыё Рацыя».

На працягу некалькіх тыдняў збіраліся прапановы асоб, вартых ушанавання ў сувязі са стагоддзем абвяшчэння незалежнасці Польшчы.

Як кажа грамадскі актывіст Радаслаў Пуська, ён прапанаваў уключыць у спіс імя аднаго з кіраўнікоў паўстання – Кастуся Каліноўскага: — Я не хаваю, што хацеў прасунуць асобу Кастуся Каліноўскага, бо Студзеньскае паўстанне таксама абмяркоўвалася. Разам з радным Назаруком мы вырашылі, што лепш будзе дапісаць, што за незалежнасць Польшчы змагаліся таксама і іншыя народы, якім была блізкая ідэя незалежнай Рэчы Паспалітай. І гэта ў выніку было ўключана ў пазіцыю Рады горада. Ну і вядома, там з’явіліся літаральна два прозвішчы: братоў Булак-Балаховчаў. Адзначым, што імя Кастуся Каліноўскага і так ушанаванае ў Беластоку, бо адна з цэнтральных вуліц названая ў гонар аднаго з кіраўнікоў студзеньскага паўстання. Агулам у спісе, прынятым раднымі, – прозвішчы 22-х асоб, у тым ліку вядомых святароў – Ежы Папялушкі і Міхала Сапоцькі, жаўнераў польска-бальшавіцкай вайны, удзельнікаў антыкамуністычнага незалежнага падполля і гэтак далей.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]