Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Зьміцер Дашкевіч перадаў у Міністэрства адукацыі подпісы у падтрымку беларускай мовы

27.02.2018 политика
Зьміцер Дашкевіч перадаў у Міністэрства адукацыі подпісы у падтрымку беларускай мовы

Збор подпісаў пачаўся ў Міжнародны дзень матчынай мовы 21 лютага і вёўся ў Менску і па ўсёй краіне.

Зьміцер Дашкевіч перадаў у Міністэрства адукацыі подпісы за беларусізацыю адукацыі і стварэньне першага беларускамоўнага Нацыянальнага ўнівэрсытэту, паведамляе «Радыё Свабода».

Збор подпісаў пачаўся ў Міжнародны дзень матчынай мовы 21 лютага і вёўся ў Менску і па ўсёй краіне.

У Міністэрства адукацыі Дашкевіч перадаў 2188 подпісаў. Плюс 500 чалавек падпісаліся пад зваротам на petitions.by. Яшчэ каля 110 подпісаў сабралі актывісты ў Баранавічах, Чэрвені і Бабруйску. Гэтыя подпісы таксама дашлюць у Міністэрства адукацыі.

«Я задаволены і зьдзіўлены такой актыўнасьцю ў марозныя дні, ня вельмі спрыяльныя для збору подпісаў. Напрыклад, 25 лютага ў пераходзе мэтро „Кастрычніцкая“ два чалавекі сабралі 550 подпісаў. Я магу параўнаць з подпісамі за бел-чырвона-белы сьцяг — за мову падпісваліся актыўней. Я думаў, мы зьбяром 1000–1500 подпісаў, а сабралі ў два разы больш», — сказаў Свабодзе Зьміцер Дашкевіч.

Падпісанты заклікаюць распрацаваць праграму адраджэньня беларускай мовы ў сфэры адукацыі, стварыць юрыдычныя ўмовы для рэгістрацыі прыватных дзіцячых садкоў, школ і ВНУ, а таксама стварыць першы беларускамоўны Нацыянальны ўнівэрсытэт.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]