Пераможцы будуць названыя 25 сакавіка.
«Радыё Свабода» абвяшчае конкурс тэкстаў да стагодзьдзя Беларускай Народнай Рэспублікі.
Дасылайце на [email protected] свае думкі, уражаньні, нататкі і кароткія эсэ, прысьвечаныя стагодзьдзю БНР. Найлепшыя тэксты будуць апублікаваныя на сайце «Радыё Свабода», іх аўтары атрымаюць падарункі:
1 месца — электронная кніга Amazon Kindle;
2 месца — швэдар symbal.by.
3 месца — вышыванка symbal.by (жаночая ці мужчынская).
Пераможцы будуць названыя 25 сакавіка, у дзень 100-годзьдзя абвяшчэньня незалежнасьці БНР.
Фармат «100 словаў» для хуткага рытму жыцьця сучаснага чытача зьявіўся на Радыё Свабода ў 2014 годзе. Цягам больш як трох гадоў аўтары дасылалі на Свабоду свае тэксты, найлепшыя зь якіх публікаваліся на сайце і ўвайшлі ў кнігу «100 словаў» з сэрыі «Бібліятэка Свабоды».