Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Сяргей Харэўскі: У часы БНР у Мінску было 10 беларускамоўных школаў

02.03.2018 культура
Сяргей Харэўскі: У часы БНР у Мінску было 10 беларускамоўных школаў

Сёння – толькі пяць.

На круглы стол сабраліся даследчыкі з розных гарадоў Беларусі — Гродна, Брэста, Магілёва, Гомеля і Мінска. Галоўная тэмай мерапрыемства сталі адрасы БНР у гэтых гарадах — як вядомыя раней, так і новыя, пiша gazetaby.com.

Фота: gazetaby.com

У часе круглага стала была прэзентаваная калектыўная манаграфія «Шляхамі БНР», надрукаваная пры ўдзеле Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, а таксама працы некаторых удзельнікаў імпрэзы.

Фота: gazetaby.com

Гарадзенскі гісторык Андрэй Чарнякевіч расказаў пра праблемы даследвання гісторыі Беларускай Народнай Рэспублікі. Даследчык нагадаў імёны найбольш вядомых адмыслоўцаў, што вывучалі гісторыю станаўлення беларускай дзяржаўнасці ў пачатку ХХ стагоддзя.

Фота: gazetaby.com

Госці з Магілёва Аляксандр Агееў і Ігар Пушкін пазнаёмілі прысутных з вынікамі ўласнага даследвання фарміравання і станаўлення Магілёўскага Беларускага Камітэту ў 1917-1918 гадах, якое выйшла асобнай манаграфіяй пры падтрымцы Магілёўскага дзяржуніверсітэта імя Куляшова.

Фота: gazetaby.com
Фота: gazetaby.com

— Магілёў быў усходнім фарпостам БНР, — падкрэслілі аўтары манаграфіі, нагадаўшы версію пра тое, што менавiта за гэта ў 1919-м бальшавікі пазбавiлi горад губернскага статуса.

Фота: gazetaby.com

Архітэктарка і ўрбаністка Ірына Лаўроўская з Брэста распавяла пра вынікі ўласных пошукаў адрасоў БНР у родным горадзе. Яны апублікаваныя ў манаграфіі «Шляхамі БНР».

Фота: gazetaby.com

Там нарадзіўся міністр замежных спраў Беларускай Народнай Рэспублікі Аляксандр Цвікевіч. З Брэстам таксама звязаныя імёны Лукаша Дзекуця-Малея, пастара, які працаваў на карысць беларушчыны, а таксама Адама Трыпуса, які ў часы БНР кіраваў партызанскім атрадам на Гарадзеншчыне.

Фота: gazetaby.com

Выкладчыца Гомельскага дзяржуніверсітэта Валянціна Лебедзева расказала пра асаблівасці рэгіёна, размешчанага на раздарожжы. Па яе словах, Гомельшчына была на памежжы БНР, тут былі моцныя ўкраінскія ўплывы.

Фота: gazetaby.com

Даследчык з Мінска Уладзімір Ляхоўскі пазнаёміў удзельнікаў круглага стала з новымі адрасамі, падкрэсліўшы, што больш слушна іх называць адрасамі дзеячоў беларускага нацыянальнага руху. Бо тыя ж беларускія школы ў Мінску, напрыклад, былі адчыненыя не ўрадам БНР, нагадаў даследчык. Гісторык прывёў несуцяшальнае параўнанне: у гады існавання БНР у Мінску дзейнічала 10 беларускамоўных школаў, у сённяшняй двухмільённай сталіцы — удвая менш.

Фота: gazetaby.com

Адной з высноваў круглага стала стала тое, што на сёння Беларусь мае багата навуковых працаў, прысвечаных гісторыі станаўлення і існавання Беларускай Народнай Рэспублікі. Якія, у сваю чаргу, з’яўляюцца добрай глебай для больш грунтоўных і глыбокіх наступных даследаванняў.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]